Калі пешаход становіцца “невідзімкай”

Восенню ў цёмны час сутак ці праз дождж і туман пешаходаў здалёк убачыць цяжка. Дапамагае абазначыць іх святлоадбівальны элемент.
Згодна сусветнай статыстыцы,веласіпедысты і пешаходы – найбольш неабароненыя ў гэтым плане групы ўдзельнікаў дарожнага руху.
На Брэстчыне сёлета з удзелам пешаходаў зарэгістравана 198 ДТЗ, у выніку якіх 17 загінулі і 93 чалавекі атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Што правакуе здарэнні на дарозе? Пераход у неўстаноўленым месцы, адсутнасць флікераў, нецвярозы стан. У 40 выпадках пешаходы самі сталі вінаватымі ў аварыі.
У Ляхавіцкім раёне па стане на 18 кастрычніка зарэгістравана 1267 дарожных парушэнняў, з іх 65 у стане алкагольнага ап’янення. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 119 пешаходаў і веласіпедыстаў, з якіх 61 знаходзілася ў нецвярозым стане. 10 чалавек у цёмны час сутак не мелі з сабой флікераў.
Вадзіцель бачыць пешахода, у лепшым выпадку, за 15-20 метраў, а тармазны шлях аўтамабіля, які рухаецца са скорасцю 60 кіламетраў у гадзіну,на сухім асфальце складае 20 метраў, а на мокрым пакрыцці і ўдвая больш.
Каб удзельнік дарожнага руху быў заўважны, варта загадзя паклапаціцца пра наяўнасць флікера.
Максімальны эфект ад выкарыстання святлоадбівальнага элемента дасягаецца тады, калі ён бачны з усіх бакоў. Флікер можна завязаць на рукаве ці калошыне, а падвеску прышпіліць да адзення. Яна павінна вісець на вышыні калена з боку праезнай часткі.
Лепш за ўсё выкарыстоўваць адначасова два ці больш элементаў – з правага і з левага боку. Дарэчы, святлоадбівальныя элементы толькі двух колераў – белага і лімоннага – праходзяць сертыфікацыю і адпавядаюць усім патрабаванням. Флікеры іншых колераў – малаэфектыўныя.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўта інспектар АДАІ.