Пра вытокі праваслаўя. Рэсурсны цэнтр па духоўна-маральным выхаванні на базе Дараўскага ВПК працягвае пазакласныя заняткі

Падчас дыялогу-прэзентацыі «Вытокі праваслаўя малой радзімы» рабяты з інтарэсам слухалі благачыннага цэркваў Ляхавіцкай акругі протаіерэя Георгія Жытко, які расказаў пра гісторыю праваслаўя ў Беларусі, падрабязна спыніўся на мясцовых рэлігійных традыцыях. У плане дня значыліся і гульні ў футбол, шашкі і шахматы, у якіх майстар-клас паказаў настаяцель Свята-Троіцкага храма айцец Іаан.
4 кастрычніка дараўскія рабяты наведалі Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, які сёлета адзначае 500-годдзе з дня заснавання і 550-годдзе з’яўлення цудатворнай іконы.
Прыгожа, цікава і пазнавальна. Адметна, што сюды едуць з усіх куткоў Беларусі і не толькі. Ад экскурсіі ў хлопчыкаў і дзяўчынак засталіся самыя яркія ўражанні. Дарэчы, напярэдадні паездкі рабяты
падарожнічалі па жыровіцкіх мясцінах завочна і падрыхтаваліся да чаканай сустрэчы: даведаліся пра цікавыя факты з працяглай і насычанай на падзеі гісторыі Свята-Успенскага манастыра.
Святлана БІРУКОВА,
намеснік дырэктара Дараўскага ВПК, кіраўнік рэсурснага цэнтра.