2 красавіка—Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя  ляхавічане!
Віншуем вас са святам — Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
Гэта дата сімвалізуе братэрства і духоўную блізкасць нашых краін і народаў, падабенства лёсаў і традыцый, адраджэнне былых сувязяў і імкненне да супрацоўніцтва.
У аснове добрасуседскіх адносін ляжаць патрэбнасць ва ўзаемных стасунках, шанаванне агульнай гісторыі і культуры.
Наша еднасць служыць надзейным гарантам паспяховага ажыццяўлення задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, паляпшэння дабрабыту грамадзян Беларусі і Расіі. Беларусы і расіяне маюць роўныя магчымасці ў атрыманні адукацыі і медыцынскай дапамогі, у працаўладкаванні і выбары месца жыхарства. Сур’ёзныя поспехі дасягнуты ў эканамічнай сферы. Расшыраюцца міжрэгіянальныя кантакты, ствараюцца новыя высокаэфектыўныя вытворчасці. Рух па шляху інтэграцыі з’яўляецца фундаментам для далейшага ўдасканалення двухбаковых сувязяў.
Дарагія землякі!
Прыміце ў гэты дзень пажаданні і надалей захоўваць уласцівыя для нашых народаў дружбу, шчырасць і ўзаемапавагу.
Моцнага вам здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні.
Няхай увасобяцца ў жыццё самыя смелыя планы, а ў нашым агульным беларуска-расійскім доме заўсёды пануюць мір, згода і шчасце.

РАЁННЫ    ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                РАЁННЫ    САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *