Гасцямі Дараўскага рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаваннi сталі дзеці з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу г.Баранавічы

Рабят пазнаёмілі з гісторыяй адкрыцця рэсурснага цэнтра,  відамі дзейнасці, у якіх яго  ўдзельнікі  маюць магчымасць праявіць сябе.

У другой частцы дзеці з задавальненнем адправіліся ў завочнае падарожжа па Жыровіцкім манастыры: успомнілі гісторыю манастыра; даведаліся, што галоўная святыня манастыра — Жыровіцкі абраз Божай маці-адна з самых паважаных святынь ў Беларусі і самая маленькая з шануемых Багародзічных абразоў у свеце. Падарожнічаючы па манастыры, мы нібы прыадчынялі заслону часу і апускаліся ў мінулыя стагоддзі. Розум і сэрца знаходзіліся ў чаканні сустрэчы з невядомым светам, які вабіў і прыцягваў нас да сябе сваёй таямніцай, гісторыяй і ціхім святлом манастыра. Пасля заканчэння падарожжа дзеці з задавальненнем адказалі на пытанні віктарыны.

У наступнай частцы сустрэчы гасцям прапанавалі прыняць удзел у квэст-гульні «Жаночы вобраз у Праваслаўі». З вялікім задавальненнем і дарослыя, і дзеці складалі і расказвалі гісторыi праваслаўных святаў па прапанаваных малюнках, на станцыі «Па старонках Праваслаўя» працавалі з крыжаванкай, разгадваючы рэбусы, чыталі народныя прыказкі. Асаблівую цікавасць выклікала станцыя «Геральдыка беларускіх гарадоў», на якой неабходна было суаднесці гербы беларускіх гарадоў з іх назвамі. Таксама атрымалася прадэманстраваць свае веды, выконваючы «Праваслаўны квіз»: замацавалі веды пра першыя манастыры на беларускіх землях, успомнілі жанчын, праслаўленых у абліччы святых Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Спадзяёмся, што такія сустрэчы будуць пастаяннымi ў сценах нашага рэсурснага цэнтра і пакінуць след у духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення.

Святлана Бірукова, намеснік дырэктара Дараўскага ВПК.