Шчырасць атмасферы пацверджана фарматам. Старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка сустрэўся з журналістамі Брэстчыны

Само па сабе месца, дзе была запланавана сустрэча старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Юрыя Шулейкі з кіраўнікамі рэгіянальных СМІ Брэстчыны  і прадстаўнікамі рэспубліканскіх мас-медыя, ужо давала зразумець, што гэты прэс-тур будзе асаблівым і ў плане лакацыі, і ў плане зносін, эмоцый. Кропка, дзе 13 мая адзначаўся павышаны журналісцкі інтарэс, перамясцілася ў Івацэвіцкі раён. Гэтымі майскімі днямі,  якія ўпрыгожыла свята Вялікай Перамогі, сімвалічна правесці журналісцкую сустрэчу ў месцы, дзе ўсё пранізана патрыятызмам  і гераізмам нашых землякоў, што змагаліся за мір, – у мемарыяльным комплексе партызанскай славы «Хаваншчына».

Хаваншчына… Тут гаворыць гісторыя. На ўваходзе журналістаў сустракала калега па профілі – сувязная цётка Рая. Менавіта ў гады вайны ў гэтым месцы знаходзіўся штаб партызанскага злучэння. Наогул, тут некалі кіпела жыццё: размяшчаліся штаб абкамаў партыі і камсамола, санчасць, тут нават вучыліся дзеткі, тут жылі сем’і. І гэта зразумела не па словах. Кожны, хто ступіў на тэрыторыю комплексу, становіцца ўдзельнікам інтэрактыўнай ідэі «Адзін дзень з жыцця партызанскага атрада». Вось партызаны абмяркоўваюць чарговую ваенную аперацыю, у шалашы набіраецца будучы нумар ваеннай «Зары» (менавіта тут знаходзіцца месца, дзе падпольна выходзіла абласная газета), медсястрычкі клапоцяцца пра параненых, настаўніца задае школьнікам матэматычную задачу, у цэнтры, як належыць, палае партызанскі агонь.
Экскурсію дапоўніў галоўны рэдактар абласной «Зари» Аляксандр Лагвіновіч – у яго руках адзін з нумароў ваеннай газеты, датаваны 9 мая пераможнага 1945-га. Дарэчы, Аляксандр  Аляксандравіч расказаў, што, магчыма, хутка падшыўка «Зари» часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама друкарская машынка могуць стаць музейнымі экспанатамі. Справа ў тым, што нашчадкі рэдактара падпольнай газеты Васілія Каліберава пагадзіліся гэтай каштоўнасцю падзяліцца.
Усё разам надавала гэтаму месцу асаблівы сэнс. Кветкі да помніка
як падзяка за вялікі подзвіг.

Пытанні да кіраўніка вобласці датычылі розных сфер жыцця. На кожнае журналісты атрымалі змястоўныя адказы. І хоць абстаноўка ля кастра па вызначэнні не афіцыйная, пытанні за імправізаваным круглым сталом гучалі самыя сур’ёзныя і важкія: перспектыўныя напрамкі развіцця брэсцкага рэгіёна, задачы, што сёння стаяць перад прамысловасцю, сельскай гаспадаркай, – лічбы, факты, аналіз кожнай канкрэтнай сітуацыі.
Як адзначыў Юрый Шулейка, прамысловасць Брэсцкай вобласці сбалансаваная, яна здолела адаптавацца да «кавідных» умоў. Аб’ектыўна бачны рост экспарту прадукцыі, што вырабляецца на абласных і рэспубліканскіх прадпрыемствах, размешчаных на Брэстчыне. Сярод перспектыў росту кіраўнік вобласці адзначыў сельгасвытворчасць. Сёння гэта галіна істотна абнаўляецца –
будуюцца і рэканструююцца малочнатаварныя фермы, дабаўляецца дойны статак, вядзецца работа над прадукцыйнасцю жывёлы. Тым больш узровень рэгіён прадэманстраваў высокі – Брэсцкая вобласць па выніках мінулага года была занесена на Рэспубліканскую дошку гонару. Таму сёння важна не толькі ўтрымаць гэтую планку, але і прадэманстраваць рост паказчыкаў. Падчас размовы гучала тэма санкцый і імпартазамяшчэння.
Асобна спыніліся на пытанні выкарыстання дзяржаўнай сімволікі. Старшыня аблвыканкама нагадаў аб прынятых нядаўна змяненнях у Закон «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь».
Сярод хвалюючых тэм – эпідэміялагічная сітуацыя на Брэстчыне.
І хоць сёння ўсё часцей мы чуем пра трэцюю хвалю каранавіруса, можна адназначна канстатаваць, што панікі больш няма. Бачны вынік зладжанай работы ўсіх ведамстваў, прафесійная работа
медыкаў, арганізацыя меддапамогі насельніцтву, даступнасць вакцыны – усё ў полі зроку органаў улады.
Сістэма аховы здароўя вобласці прытрымліваецца агульнарэспубліканскага алгарытму. Пра гэта гаварыў Юрый Шулейка. Сёння стацыянарнае лячэнне кавідных пацыентаў ажыццяўляецца ў Брэсце, Пінску, Баранавічах, Кобрыне. Гэта дае магчымасць на высокім узроўні праводзіць дыягностыку, хутка выявіць інфекцыю, вызначыцца з лячэннем. У вобласці створаны міжрэгіянальныя цэнтры, якія аснашчаны сучасным абсталяваннем, дзе акажуць кваліфікаваную дапамогу і ў выпадку ўскладненняў пасля кавіда.
Акцэнтаваў увагу губернатар і на актыўнай прышчэпачнай кампаніі. Сёння ў дастатковай колькасці сродкаў індывідуальнай абароны ў нашых медыкаў, высокі ўзровень і матэрыяльна-тэхнічнай базы. Усе жадаючыя могуць даведацца, ці ёсць у іх антыцелы да каранавіруса. Па словах Юрыя Шулейкі, захворванне COVID-19 у рэгіёне складае 30 працэнтаў ад пікавых паказчыкаў, але ж індывідуальныя меры абароны ніхто не адмяняў.
Сярод пытанняў – праблема замацавання маладых кадраў у вёсках і аграгарадках. Справа ў тым, што пасля адпрацоўкі належнага тэрміну часцей за ўсё месца застаецца вакантным – кадры выбіраюць жыццё і працу ў больш вялікіх гарадах. У гэтым напрамку дзяржавай зроблена нямала: матэрыяльная падтрымка, настаўніцтва на працы, прадастаўленне жылля, аднак варта звярнуцца і яшчэ да аднаго аспекту. Магчыма, кадры лепш прыглядваць яшчэ са школы – мэтавыя накіраванні ў гэтым плане могуць стаць вырашэннем.
Шмат пра падтрымку мнагадзетных сем’яў, ільготнае крэдытаванне. Асаблівы дэтальны аспект – прадпрыемствам сельскай гаспадаркі.
Гаварылі пра многае і важнае, тое, што складае будні журналістаў, што становіцца тэмай чарговага артыкула, што крытыкуецца і аналізуецца. Аб’ектыўнай, праўдзівай, аналітычнай, больш смелай – такой бачыць работу СМІ старшыня аблвыканкама.

Маргарыта КУХТА.

Фота аўтара.