Зрухі са знакам плюс. З невялікімі, але ўсё жплюсамі завяршаюць сельскагаспадарчы год і ў КСУП «Ліпнянка»

Механізатар Іван Буйкевіч.

З невялікімі, але ўсё жплюсамі завяршаюць сельскагаспадарчы год і ў КСУП «Ліпнянка». Так, ураджайнасць збожжавых сёлета вышэйшая за мінулагоднюю на 6,2 цэнтнера з гектара, а агульны ўраджай «заважыў» 106,7 працэнта да намалоту 2019 года. Значыць, стала лепш працаваць агранамічная служба, падцягнуліся і механізатары, занятыя як на сяўбе, так і на жніве.

Зрухі да лепшага ёсць і ў жывёлагадоўлі. За дзесяць месяцаў атрымана 264 тоны прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы – 106 пра-цэнтаў да паказчыка 2019 года. На 44 грамы павялічыліся і сярэднясутачныя прывагі БРЖ.

Па даных райсельгас- харчу, у «Ліпнянцы» забяс-печаны апераджальны рост прадукцыйнасці працы над ростам заработнай платы.

Увогуле, у цэлым па гаспадарцы выручка ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі павялічылася на 22 працэнты.