Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны

· ВІНШАВАННЕ. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў накіравалі віншаванні калектыву раённага ваеннага камісарыята з 95-годдзем з дня ўтварэння мясцовых органаў ваеннага кіравання.
· З УЗНАГАРОДАЙ! Раённы Савет дэпутатаў узнагародзіў Падзячным пісьмом за шматгадовую добрасумленную працу ў сферы кінавідэаабслугоўвання насельніцтва, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі 50-гадовым юбілеем дырэктара КУП «Ляхавіцкая раённая кінавідэасетка» Юрыя АЛЕКСАНДРОВІЧА.
· ВЫБАР. Сёння ў ГДК прайшоў адзіны дзень прафарыентацыі для старшакласнікаў школ раёна і іх бацькоў. Сустрэча з прадстаўнікамі навучальных устаноў і супрацоўнікамі службы занятасці ставіла мэту дапамогу будучым выпускнікам у выбары прафесіі.
· «ПРАМАЯ ЛІНІЯ». 18 красавіка з 11 да 12 гадзін па тэлефоне 2-13-78 будзе праводзіць «прамую тэлефонную лінію» з насельніцтвам начальнік РАУС палкоўнік міліцыі Аляксандр Уладзіміравіч ЕРМАКОЎ.
· КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА. Камітэтам дзяржкантролю ў лютым-сакавіку 2013 года праведзены маніторынг па выкананні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 108 аб прыцягненні ў гаспадарчы абарот дзяржмаёмасці, што не выкарыстоўваецца. Як паведамілі ў КДК Брэсцкай вобласці, у цэлым размова ідзе пра 372 будынкі і збудаванні агульнай плошчай звыш 115 тысяч квадратных метраў. Гэтыя аб’екты па дагаворах бязвыплатнага карыстання, куплі-продажу праз аўкцыён з пачатковым коштам аб’ектаў у 1 базавую велічыню былі перададзены індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам пад рэалізацыю інвестыцыйных праектаў. Устаноўлена, што толькі па 35 аб’ектах умовы дагавораў куплі-продажу захоўваюцца.
Па выніках маніторынгу дзяржкантролем будуць унесены прапановы па ўдасканаленні заканадаўства ў згаданай сферы, інфармацыя будзе накіравана ў мясцовыя выканаўчыя органы для рэагавання і ўхілення выяўленых недахопаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *