”Лайкі” для лайкі

На тыдні ў Драгічыне адбылася 39 абласная выстава паляўнічых сабак. Падзея шэрагавая – праводзіцца штогадова – але не радавая. Як патлумачыў дырэктар Ляхавіцкай аргструктуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Бортнік, гэта адбор лепшых экзэмпляраў сабак – як па знешнім выглядзе, так і па мастацтву іх паказу. Як правіла, выстава з’яўляецца святам і для сабакі, і для яе гаспадара. Яшчэ гэта сустрэча аднадумцаў, падчас якой прафесійныя кінолагі, заводчыкі, простыя аматары абменьваюцца ўласным вопытам, гутараць “у тэму”, завязваюць знаёмствы. Іменна на такіх мерапрыемствах можна атрымаць кваліфікаваныя парады адносна асаблівасцяў выхавання, паляўнічай і агульнай дрэсіроўкі, вырошчвання сабак розных парод. Ну і, вядома, глянуць на свайго выхаванца вачамі скрупулёзных экспертаў, атрымаць іх ацэнку.
Ляхавіцкія паляўнічыя выстаўлялі ў Драгічыне 5 сабак пароды заходне-сібірская лайка. Як вынік – 4 прызавыя і адно чацвёртае месца. У выставачным спаборніцтве сярод сабак малодшай узроставай групы першае і другое месца дасталося чацвяраногім паляўнічым з каманды Ляхавіцкага раёна. У конкурсе сярод сярэдніх па ўзросце сабак экспертнаму журы таксама найбольш прыглянулася лайка каманды Ляхавіччыны. Плюс – наша трэцяе і чацвёртае месца ў гэтай жа катэгорыі сабак. Да таго ж, аднаму з чацвёраногіх дастаўся яшчэ і тытул чэмпіёна вобласці.
Агульны залік абласной выставы выйграла каманда Пінскага раёна, Бярозаўскі стаў другім, Ляхавіцкі – трэці.
Гаспадарамі “зорных” выхаванцаў з’яўляюцца Сяргей Бубноў, Алег Вярбіцкі, Аляксандр Касяк.
Іван КАВАЛЕНКА.

Выкарыстана ілюстрацыя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *