Ведай правы, выконвай абавязкі! У СШ №1 г. Ляхавічы прайшоў тыдзень прававых ведаў

Навучэнцам неабходны не толькі веды па матэматыцы і гісторыі, фізіцы і мовах, іншых прадметах, але і прававыя. Штогод у лістападзе па традыцыі праводзяць у СШ №1 тыдзень прававых ведаў “Жыць па законах краіны і сумленні павінен кожны”.


Педагогі разам са школьнікамі пастараліся прадумаць такія формы выхавання з сістэмай агульнаабавязковых вызначаных нормаў-правілаў паводзін, якія рэгулююць грамадскія адносіны і выхавання маральных якасцяў асобы, каб пачутае-ўбачанае запомнілася надоўга. Гульня-падарожжа “Я і мае правы”, урок прававога этыкета “Паводзіны ў грамадстве”, дзелавая гульня “Мы жывём па законе” і іншыя зацікавілі хлопчыкаў і дзяўчынак, выклікалі пытанні і падштурхнулі да пошуку адказаў.
У пачатковых класах навучэнцы атрымліваюць веды аб правах чалавека, каштоўнасцях жыцця, фарміруюцца ў іх навыкі правільных паводзін у школе і дома, грамадскіх месцах і на вуліцы. Таму настаўнікі вырашылі, што ўрок права “Мы цяпер не проста дзеці, мы цяпер навучэнцы” – тое, што неабходна. З захапленнем рабяты 1-3 класаў глядзелі мультфільмы па правах дзяцей “Смяшарыкі”. Навучэнцы групы прававой накіраванасці VIII «В» класа змястоўна і пазнавальна правялі для 4 і 5-х класаў прававыя пяцімінуткі. А сямікласнікі ўзгадалі правы і абавязкі інтэрнэт-карыстальнікаў. Абавязковым пунктам тыдня прававых ведаў з’яўляецца яго практычная творчая значнасць. Навучэнцы пісалі эсэ, складалі вершы, рабілі калажы, малявалі на тэму “У свеце маіх правоў”. У школьнай бібліятэцы была арганізавана кніжная выстава “Людзі розныя, але правы ў іх аднолькавыя”, распаўсюджваліся памяткі і буклеты па прававых ведаў і г.д.
Вучыліся і класныя кіраўнікі. Для іх прайшоў семінар “Пазітыўная прафілактыка правапарушэнняў: мэтанакіраванасць, паслядоўнасць, бесперапыннасць”. Дэвіз калейдаскопа мерапрыемстваў тыдня – “Ведай правы, выконвай абавязкі!”, які, спадзяюцца настаўнікі, стане прыярытэтным для іх навучэнцаў і ў дарослым жыцці.
Тыдзень прававых ведаў супаў з днём Сусветнага некурэння. Таму ўвага рабят была звернута і на захворванні, якія правакуе тытунь.
Вікторыя БІЗА, сацыяльны педагог СШ №1.