Таленты бачны і анлайн. Музыканты Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у II Рэспубліканскім конкурсе выканальніцкіх мастацтваў «Вясёлка талентаў»

Каранавірусная пандэмія ўносіць змены ў паўсядзённае жыццё. Не сталі выключэннем розныя конкурсы – зараз многія з іх перавялі ў завочны фармат. Аднак гэта не перашкаджае землякам дэманстраваць свае таленты і атрымліваць узнагароды.

На гэты раз дыпломамі ўзнагароджаны музыканты Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў, якія прынялі ўдзел у II Рэспубліканскім конкурсе выканальніцкіх мастацтваў «Вясёлка талентаў», які праходзіў у анлайн- фармаце 21-22 лістапада. Канкурсанты павінны былі запісаць відэа са сваім выступленнем.

У выніку лаўрэатам I ступені стаў інструментальны ансамбль настаўнікаў Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў у складзе Алены Тумаш, Яфіма Яковіча, Ірыны Тулейка.

Ансамбль гітар «Сем нот – шэсць струн» (кіраўнік Жанна Рыжая) стаў лаўрэатам III ступені. Дуэт скрыпачоў «Туцці» (настаўнік Вольга Сілівончык) – дыпламант  III ступені.

Дарэчы, на леташнім конкурсе нашы таленавітыя музыканты таксама не засталіся без адзнакі журы. Тады званне лаўрэата III ступені было ў ляхавіцкіх саксафаністаў.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота з архіва Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў.