Ляховичи: сколько новорождённых зарегистрировано в отделе загса в ноябре и какие имена им дали родители?

Яна, Каталея, Аліса, Аўрахам, Арсеній, Платон і г.д. – нованароджаныя, бацькі якіх у лістападзе атрымалі ў аддзеле загса райвыканкама пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, паведаміла “ЛВ” галоўны спецыяліст аддзела загса райвыканкама Святлана Сталярчук.
Дзевяць нараджэнняў зарэгістравана ў райцэнтры і восем у сельскай мясцовасці. У апошні восеньскі месяц у палку дзяўчынак прыбыла на дзевяць чалавек, хлопчыкаў – восем. Упершыню сталі мамамі-татамі чатыры сям’і, прычым усе бацькамі сыноў. Другое дзіця нарадзіласмя ў чатырох сем’ях. Столькі ж атрымалі мнагадзетны статус, у трох сем’ях зарэгістравана чацвёртае дзіця, пятае – у адной. Яраслаў нарадзіўся з вагой 3510 грамаў і ростам 55 сантыметраў , і ў шчаслівых бацькоў ён сёмы. Сярод хлопчыкаў у лістападаўскі месяц званне здаравячкоў заслужылі Платон і Багдан, вага якіх склала 3770 грамаў. 
Сярод дзяўчынак ў лістападаўскі месяц вызначылася Аліса з вагой 3940 і ростам 54 сантыметры.
Марш Мендэльсона гучаў у лістападзе для васьмі пар. Шэсць з іх атрымалі першы сямейны дакумент у аддзеле загса райвыканкама, дзве – у Конькаўскім сельсавеце. Сярэдні ўзрост жаніхоў і нявест склаў 35 гадоў. Самы малады жаніх – 23-х гадовы, нявесце было 18. Зарэгістраваў адносіны і 52-гадовы малады, і 48-гадовая прадстаўніца прыгожага полу. Дарэчы, у лістападзе наша зямлячка стала жонкай грамадзяніна Расійскай Федэрацыі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.