КУШВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” прымае ўдзел у Міжнароднай выставе жыллёва-камунальнай гаспадаркі “Наш дом”

З 16 па 18 верасня ў на пляцоўках Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра праходзіць Міжнародная выстава жыллёва-камунальнай гаспадаркі “Наш дом”.

 Удзел у ёй узялі больш за сотню разнастайных кампаній з Беларусі і Расіі, якія рэкламуюць прадукцыю і паслугі прадпрыемстваў і арганізацый галіны. Ганарова, што на экспазіцыі Брэсцкай вобласці свае работы прадставіла КУШВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” у раздзеле “Добраўпарадкаванне”. Малыя архітэктурныя формы — зона для адпачынку, прыгатавання шашлыкоў, барбекю годна выглядалі сярод іншых экспанатаў выставы.
– Трэці раз удзельнічаем у такім прэстыжным міжнародным форуме, які праводзіцца адзін раз у тры гады. Такога кшталту спецыялізаваныя выставы — выдатная магчымасць, каб знайсці новых парнёраў, гэта абмен вопытам, атрыманне новых ведаў, а таксама прэзентацыя тавараў і паслуг, — расказвае майстар участка “Добраўпарадкаванне” Ляхавіцкай ЖКГ Святлана Саласцеева.