80! Раёнка: ёсць што ўспомніць. Сапраўдны патрыёт

24 кастрычніка 1943 года. Гэта дата асаблівая і значная для кожнага «веснікаўца». Менавіта гэты дзень стаў пачаткам вялікай гісторыі ляхавіцкага раённага друку: спачатку «Совецкага патрыёта» і «Будаўніка камунізму», а пасля «Ляхавіцкага весніка». А ля вытокаў стаяў, у тым ліку, паважаны Вікенцій Ільіч Бурло.

Сёння ён з асаблівым пачуццём расказвае пра няпростыя ваенныя будні журналістаў. У складзе першай рэдкалегіі Вікенцій Ільіч Бурло рыхтаваў важныя матэрыялы пра поспехі Савецкай Арміі на фронце, імкнуўся моцным словам змагацца з ворагам. Толькі сапраўдны патрыёт мог у, лічы, немагчымых умовах, у падполлі, у Машукоўскім лесе пры дэфіцыце паперы і друкарскай
фарбы, адсутнасці ўсялякай магчымасці сістэмна наладзіць выхад нумароў і дастаўку да адрасатаў выпусціць «Совецкі патрыёт».
Вікенцій Ільіч расказваў, што часам газету даводзілася друкаваць на лістах са школьных сшыткаў, эканоміць фарбы. Прапрацоўваць сваю сістэму дастаўкі: дапамагалі сувязныя, а іншы раз газету пакідалі ў стозе сена, каб кожны мог прачытаць.
Патрыятызм, гэта тое, што заўжды адрознівала галоўных рэдактараў газеты Аляксандра Фядотавіча Астапава і Вікенція Юльевіча
Шталя. А колькі мадэрнавага прыўнеслі  ў выданне Іосіф Цімафеевіч Карпыза і Вольга Пятроўна Барадзіна: людзі, якія гарэлі сваёй справай. Дзякуй, што пакінулі сённяшнім «веснікаўцам» сапраўдны скарб унікальнага!