«Калядная саната» запрашае

У сераду, 23 снежня, усіх жыхароў і гасцей горада запрашаем на адкрыццё гарадской ёлкі «Калядная саната».

17.20 на плошчы Перамогі адбудзецца шэсце Дзядоў Марозаў,
Снягурак і казачных персанажаў;
17.30 – адкрыццё галоўнай ёлкі горада.

У праграме:

  • тэатралізаванае прадстаўленне;
  • віншаванне Дзеда Мароза і Снягуркі;
  • яркія выступленні творчых калектываў горада і раёна.
    Вас чакаюць навагодняе чараўніцтва, казачныя героі і выдатны настрой.

Аргкамітэт.