А ў нас святочная майстэрня. У Крывошынскай СШ святочны навагодні настрой пачаўся з традыцыйнага ўпрыгожвання ўсіх навучальных кабінетаў да навагодніх святаў

З 11 снежня ў школе праходзіць дэкада творчай навагодняй майстэрні Дзеда Мароза і Снягуркі. Дзеці з задавальненнем майструюць навагоднія вырабы сваімі рукамі для сваякоў, настаўнікаў і сяброў.

Члены БРСМ разам з класным кіраўніком 9 класа Наталляй Філіповіч і бібліятэкарам Анастасіяй Шэйко стварылі навагоднюю фотазону.
Ужо чацвёрты год запар у школе праводзіцца конкурс на лепшую навагоднюю выставу, у якой прымаюць удзел не толькі дзеці, але і іх бацькі. Таксама право-дзяцца пераднавагоднія акцыі «Дзеці – дзецям», «Навагодні падарунак сябру», «Ёлка жаданняў».

А яшчэ настаўнікі і навучэнцы нашай школы вырашылі да наступлення навагодніх святаў прыцягнуць увагу дарослых, бацькоў да праблемы захавання лясных прыгажунь, праводзячы навагоднюю акцыю «Захавай жыццё елачцы!». Мы ўпэўнены, што штучная елачка створыць настрой не горшы за сапраўдную.

Алена Сельмановіч, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.