Па плане – ініцыятыўнасць. Вынікі работы напачатку тыдня ў зале Савета Рэспублікі падвёў Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе

У моладзі свой погляд на развіццё тых ці іншых падзей, яна па-іншаму бачыць магчымыя варыянты вырашэння праблем, здольна прапанаваць ідэі, якія знойдуць водгук сярод шырокіх колаў насельніцтва. Дарэчы, грамадскія прыёмныя, якія паспелі заваяваць давер у беларусаў, паколькі дазваляюць унесці свае карэктывы і прапановы ў сацыяльна-эканамічнае жыццё краіны, між іншым, распрацоўка членаў Маладзёжнага парламента. Вынікі работы напачатку тыдня ў зале Савета Рэспублікі падвёў Маладзёжны парламент пры Нацыянальным сходзе.
Другое пасяджэнне рэзюмавала работу за гэты год і спланавала будучы.

Пытанні, што разглядаліся на пасяджэнні, важныя і актуальныя: функцыянаванне органаў маладзёжнага парламентарызму, зацверджанне сімволікі, узораў значкоў і пасведчанняў, узнімалася пытанне дзейнасці рабочых груп. Асобна старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Ягор Макарэвіч спыніўся на зацвярджэнні плана работы на наступны год. А 2021-ы
чакаецца насычаны падзеямі: акрамя працоўных момантаў, сходаў, сустрэч з калектывамі і студэнцкімі коламі, члены МП прымуць удзел ва Усебеларускім народным сходзе, правядуць абласныя і раённыя дыскусійныя пляцоўкі «Беларусь будучага», маладзёжны парламенцкі форум. Хутка
запрацуе і сайт гэтай структуры.
Асаблівасць і статуснасць пасяджэння падкрэсліў удзел у ім спікера верхняй палаты парламента Наталлі Качана-
вай, якая акцэнтавала ўвагу на тым, што многія ініцыятывы маладзёжных парламентарыяў заслугоўваюць увагі, і іх абавязкова ўлічаць пры падрыхтоўцы да Усебеларускага народнага сходу.
– Мне вельмі прыемна, што за гэтыя паўгода з таго моманту, калі ў нас у краіне быў выбраны Маладзёжны парламент, пра вас пачулі, вас ведаюць, – сказала Наталля Качанава.
– Мы выступілі з праектам рэкамендацый,
якія дазволяць усім зацікаўленым на розных узроўнях улады ствараць
органы маладзёжнага парламентарыз-
му, – удакладніў Ягор Макарэвіч. – У рамках праекта «Беларусь будучыні» моладзь збірала ініцыятывы з усёй краіны па тэматыцы наступнага года. Сабрана каля 200. Так, Маладзёжны парламент выступае з ініцыятывай назваць 2021-ы Годам сям’і або Годам захавання гістарычнай памяці. Знакавым элементам пасяджэння стала абмеркаванне прапаноў да Усебеларускага народнага сходу. Актыўны ўдзел у гэтым форуме прымуць члены Маладзёжнага парламента.
Сустрэча паказала, што моладзь не проста зацікаўлена будучым краіны. Яна імкнецца вырашаць праблемы, прапаноўваць ідэі, быць ініцыятарам самых розных праектаў – галоўнае, не заставацца раўнадушнымі.
– І яшчэ ў мяне да вас вялікая просьба. Вы з розных рэгіёнаў нашай краіны. Калі вы недзе бачыце, што ёсць пытанні, якія не вырашаюцца на мясцовым узроўні, а людзей яны хвалююць, перадавайце іх у Савет Рэспублікі, – дадала старшыня Савета Рэспублікі.

Маргарыта Кухта,
член Маладзёжнага парламента
пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.