Пакарміце птушак зімой

Зіма – цяжкі час для нашых птушыных сяброў, асабліва калі яна суровая і снежная. Падкормка птушак зімой, бадай, самая важная і эфектыўная прыродаахоўная мера.

Ва ўстанове адукацыі на працягу многіх гадоў арганізавана работа рэсурснага цэнтра па экалогіі: набыта шмат экалагічных ведаў, назапашана шмат карысных спраў, сфарміраваліся добрыя традыцыі.

Адна з такіх традыцый – акцыя «Пакарміце птушак зімой». Не толькі дзеці, але і дарослыя ахвотна ўдзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні падкормкі зімуючых птушак: робяць сумесна з бацькамі кармушкі, збіраюць корм і распрацоўваюць птушынае меню. Навучэнцы клапатліва адносяцца да птушак і штодзённа дзяжураць у птушынай сталоўцы, чысцяць і падпраўляюць кармушкі, папаўняюць іх кормам. А птушкі рады, злятаюцца з усіх бакоў, такі прыём ім вельмі падабаецца.

Каб прыцягнуць да добрай справы навакольных, члены школьнага лясніцтва «Першацвет» расклейваюць лістоўкі з заклікам пакарміць крылатых.

Птушкам патрэбна дапамога людзей. Пакарміць птушак –
нескладаны і вельмі прыемны спосаб праявіць чалавечнасць і стаць дабрэйшым.

Члены школьнага лясніцтва «Першацвет» Тальмінавіцкага ВПК.