Творчы падыход

Для мяне школа – не проста месца, дзе я вучуся, а другі дом. Як усе сем’і ўпрыгожваюць свае дамы да сустрэчы Новага года, так і мы падрыхтавалі школу да ўрачыстасці: на вокнах з’явіліся пушыстыя сняжынкі, фае напоўнілася незвычайнымі ёлачкамі, а звонку школа ззяе рознакаляровымі агнямі.

А яшчэ рабяты з нашай школы актыўна прымаюць удзел у розных конкурсах, прысвечаных навагодняй тэматыцы. Так, у раённым этапе рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка» заваявалі тры дыпломы ў намінацыі «арт-аб’ект»: Мікіта Гунько – дыплом І ступені («Навагодняя ёлка»), Вікторыя Фірусь – дыплом ІІ ступені («Арт-аб’ект»), Ксенія Хмост – дыплом ІІІ ступені («Беларуская зіма»). Арына Баргамон прымала ўдзел у раён-
ным этапе рэспубліканскага конкурсу «Паштоўка Вогніку». Навучэнцы 1 «В» класа Аляксандр Сокал і Мілана Буйко прымалі ўдзел у выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Я+ТЫ=МЫ».

У гэтым годзе напярэдадні Новага года мы вырашылі прыняць удзел у сацыяльна-экалагічным праекце «Новае жыццё ў абмен на крышачкі». Рабяты нашай школы збіраюць крышачкі, каб у далейшым накіраваць грошы, атрыманыя ад іх рэалізацыі, на дапамогу цяжка хворым дзецям.

Святкаванне Новага года аб’ядноўвае ўсе краіны і народы. Наша школа з’яўляецца часткай міжнароднага праекта «My school, Your school». Яшчэ ў пачатку снежня навучэнцы нашай школы пагутарылі з рабятамі іспанскай школы. Абмеркавалі нацыянальныя кухні Беларусі і Іспаніі, а таксама традыцыі святкавання Новага года ў нашых краінах. Размова праходзіла на англійскай мове. Дарэчы, рабяты працягваюць сябраваць у сацыяльных сетках.

Арына ХАРКЕ, навучэнка 9 «Б» класа СШ № 2.