Факт-экспрэс-навіны

УВАГА: КОНКУРС. Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь аб’явіла конкурс на лепшы эскіз значкоў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Алімпійскія надзеі” (узрост 8-10 гадоў), “Спартыўная змена” (узрост 11-16 гадоў), “Фізкультурнік Беларусі” (узрост старэйшы за 16 гадоў), “Абаронца Айчыны” (узрост 15-17 гадоў і старэй). У ім могуць прыняць удзел і асобныя грамадзяне, і калектывы аўтараў.

Конкурсныя прапановы неабходна падаваць да 30 красавіка 2010 года. Яны павінны ўключаць эскізны праект значкоў (на паперы ў каляровым адлюстраванні 15х15 сантыметраў і на электронных носьбітах), тлумачальную запіску з абгрунтаваннем распрацоўкі эскізнага праекта і рэквізіты ўдзельніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, поўнае найменне арганізацыі, паштовы адрас, тэлефон).

Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць грашовае ўзнагароджанне.

НА ПРЫЁМ У КДК. Баранавіцкі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці інфармуе, што прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца старшынёй міжраённага камітэта дзяржкантролю ў першую сераду месяца з 8.00 да 12.00, трэцюю сераду месяца з 16.00 да 20.00, намеснікам старшыні – другі аўторак месяца з 8.00 да 12.00, чацвёрты аўторак месяца – з 16.00 да 20.00. Папярэдне запісацца на прыём можна па тэл. 8-0163-45-47-31 (тэлефон даверу).

СУПРАЦЬ ГРЫПУ. Беларускія навукоўцы распрацавалі новы прэпарат для лячэння грыпу А/H1N1 — флустоп, які эквівалентны прэпарату таміфлю.

ЗА БЯСПЕКУ РУХУ. Як паведаміў начальнік АДАІ РАУС Юрый Малевіч, з 20 па 27 студзеня на дарогах раёна праводзіцца аперацыя «Вучэбны аўтамабіль».

А з 20 па 30 студзеня на Брэстчыне праходзіць дэкада «Дзяржтэхагляд», падчас якой супрацоўнікі ДАІ і прадстаўнікі «Белтэхагляду» правяраюць наяўнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху ў транспартных сродкаў.

СВЯТЛЕЕ. З пачатку года даўжыня дня павялічылася з 7 гадзін 50 мінут да 8 гадзін 47 мінут (па стану на аўторак 26 студзеня).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *