За нарушение ПДД велосипедистами предусмотрена административная ответственность

Вадзіцель, веласіпедыст, матацыкліст, пешаход — раўнапраўныя ўдзельнікі дарожнага руху і абавязаны не толькі ведаць, але і абавязкова захоўваць яго правілы. Аднак, у барацьбе за перавагу на дарозе нярэдка здараюцца канфліктныя сітуацыі.
У мінулым годзе на тэрыторыі Брэстчыны зарэгістравана 81 аварыя з удзелам веласіпедыстаў, у якой 42 чалавекі загінулі, 57 атрымалі траўмы. У 33 ДТЗ вінаватыя самі ўладальнікі двухколага транспартнага сродку.
Многіх трагедый можна было б пазбегнуць, калі б веласіпед быў абсталяваны належным чынам: фарамі белага колеру наперадзе, чырвонага — ззаду, а ў начны час веласіпедыст выкарыстоўваў адзенне са святлоадбівальнымі элементамі. Ён абавязаны зараней інфармаваць іншых удзельнікаў руху пра свае намеры: пры павароце падаць сігнал рукой. Як правіла, да трагедыі прыводзіць і нецвярозая язда на веласіпедзе.
Дзеці да 14 гадоў маюць права кіраваць веласіпедам толькі на пешаходных і ў жылых зонах, на тратуарах, веласіпедных і пешаходных дарожках. А тыя, каму не споўнілася 14 гадоў, маюць права выязджаць на дарогу толькі ў суправаджэнні дарослых.
За парушэнне ПДР веласіпедыстамі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — штраф у памеры ад 1 да 20 базавых велічынь у залежнасці ад здзейсненага.
Юрый МАЛЕВІЧ,
начальнік АДАІ РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *