В Ляховичском районе произошло двойное ДТП

26 студзеня ў 8.45 на 9-м кіламетры аўтадарогі Ляхавічы-Баранавічы адбылося двайное ДТЗ.

Аўтамабіль “Хонда», за рулём якога знаходзіўся баранавічанін, рухаўся у напрамку Ляхавічаў, калі машыну пачало заносіць і яна з’ехала ў кювет. Аварыйную сітуацыю ўбачыў вадзіцель “лады” і вырашыў дапамагчы пацярпеламу. Ён спыніўся і пачаў выцягваць аўтамабіль. У гэты ж час таксама ў напрамку райцэнтра на “фальксвагене” ехаў жыхар Баранавіцкага раёна. Машыну пачало заносіць, вадзіцель  не справіўся з кіраваннем і адбылося сутыкненне  з аўтамабілем “Лада”.
Людзі ў ДТЗ не пацярпелі.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар  АДАІ.