Ляхавічы будуюцца… /фота/

Абнаўляюцца плошчы Леніна ...

Ну што тут скажаш? Гэта бачыць трэба! Без перабольшвання — у Ляхавічах будаўнічы бум. Самыя высокія, у прамым сэнсе, кропкі будаўніцтва — дахі шматкватэрнікаў, якія прымералі на сябе металачарапіцу, а самыя ”нізкія” — падземныя камунікацыі — пракладваюцца новыя, замяняюцца старыя. Мы і ўявіць сабе не маглі такія грандыёзныя і такія чаканыя-жаданыя пераўтварэнні.
…Пяцідзесяцігадовыя чатырох- павярхоўкі па вуліцы Леніна неверагодна маладзеюць на вачах: тынкоўка фасадаў, лоджыі замест балконаў. За справу бяруцца і маляры, робячы апошні каляровы штрых ”да партрэта”.
…На бальнічнай тэрыторыі вырас новы корпус — паліклініка № 1, дзе ідзе рэканструкцыя, прырасла саліднай прыбудовай. На добрае здароўе землякам гэта справа, кошт якой — 18,5 мільярда дзяржаўных рублёў. Яны — з абласнога бюджэту, як і 15,3 мільярда — на будаўніцтва станцыі абязжалезвання вады: работы, дарэчы, і на гэтым аб’екце пачаліся.

… і Перамогі

…Кінатэатр ”Кастрычнік”, школа мастацтваў, бібліятэка, стадыён, спартыўная школа, гарадскія плошчы, паркі і вуліцы сёння фігуруюць у дакументах як аб’екты будаўніцтва і рэканструкцыі. Але ж мы бачым, што за гэтым сухім вызначэннем ну вельмі прывабныя, сучасныя, па-трэбныя змяненні — не толькі дзеля прыгажосці і стыльнага дызайну, але, найперш, дзеля камфорту людзей.

”Маладзеюць” шматпавярхоўкі на вуліцы Леніна.

…Немагчыма пералічыць усе адрасы абнаўлення, якія створаць новае аблічча нашага немаладога — летась адзначыў 520-годдзе! — гарадка. Аднак, бачым жа: падтрымліваюць марку паштавікі і электрасувязісты. Не папракнеш у пасіўным назіранні за абнаўленнем горада мясцовую спажыўкааперацыю: магазіны, рэстаран, кафэ паступова набываюць тыя рысы, якія паўплываюць на агульны гарадскі пейзаж.
Сёлета Ляхавічы будуць ”фестываліць” абласнымі ”Дажынкамі-2013”. Канешне, гэта нагода для пераўтварэнняў — гасцей жа сустракаць будзем! Але прычына — мы з вамі, шаноўныя землякі. Менавіта дзеля нас гэтае абнаўленне, дзеля таго, каб жылося ляхавічанам больш кам- фортна і светла. Менавіта мы будзем карыстацца ўсім зробленым і застанемся гаспадарамі — хацелася б спадзявацца, дбайнымі і беражлівымі — цудоўнага падарунка, назва якому — абноўлены гарадок.
…З раённага бюджэту плануецца 12 мільярдаў рублёў укладанняў у добраўпарадкаванне райцэнтра.
Вольга БАРАДЗІНА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Яшчэ больш фота ў раздзеле «Фотагалерэя»

Паліклініка №1 ”прырастае” дадатковым корпусам.

Будуецца станцыя абязжалезвання вады.

Дах з металачарапіцы — тое, што трэба!

Апошні дызайнерскі штрых робяць маляры.

Добрыя змены адбываюцца і з бібліятэкай імя Янкі Купалы, і побач з пяціпавярховым домам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *