Па-студатрадаўску – з маладзёжным запалам! У Ляхавічах старт промапраекту, які прадоўжыцца да мая, быў дадзены ў мясцовым аграрным каледжы

У Беларусі 1 сакавіка стартаваў маладзёжны рэспубліканскі прома-праект «Выбіраем студатрад». Ва ўсіх рэгіёнах краіны навучэнцы ўстаноў агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі запаўняюць анкеты, каб далучыцца да студатрадаўскага руху.

У Ляхавічах старт промапраекту, які прадоўжыцца да мая, быў дадзены ў мясцовым аграрным каледжы, дзе першы сакратар райкама БРСМ Дар’я Марозава расказала навучэнцам пра магчымасці студэнцкіх атрадаў, іх праекты і накірункі дзейнасці.
Чатыры дзясяткі юнакоў і дзяўчат запоўнілі анкеты для працаўладкавання. Зрабіць гэта можна і анлайн. Рэспубліканскі штаб студатрадаў запусціў у афіцыйным Telegram-канале «Студатрады Беларусі» чат-бот.
Упершыню ў межах прома-акцыі «Выбіраем студатрад» у Рэспубліканскім доме моладзі будзе арганізаваны кол-цэнтр беларускіх студэнцкіх атрадаў. Для чаго? Каб кожны жадаючы мог атрымаць кансультацыю па ўмовах працаўладкавання, актуальных вакансіях для ўдзелу ў працоўных праектах, якія арганізуюцца рэспубліканскім штабам студэнцкіх атрадаў.
У планах БРСМ – рэалізаваць новыя рэспубліканскія і міжна-
родныя працоўныя праекты з холдынгам «МТЗ», МАЗам, Беларускай чыгункай і іншыя.
Дзе моладзь можа праявіць сябе і зарабіць у нашым раёне? На Ляхавіччыне будуць сфарміраваны экалагічныя атрады: чатыры з іх – з навучэнцаў аграрнага каледжа, тры са школьнікаў. З сярэдзіны сакавіка на пэўны час яны стануць у строй працаўнікоў Ляхавіцкага лясгаса і будуць заняты на пасадцы лесу.
На летні час расклад наступны: плануецца заключыць дагаворы
на фарміраванне студэнцкіх ат-
радаў на базе КУМВП ЖКГ «Ляха-
віцкая ЖКГ», ААТ «Нача», «Жараб-
ковічы» і «Шлях новы».
Дар’я Марозава растлумачыла,
што стаць удзельнікам студатра-
даўскага руху могуць рабяты з 14-гадовага ўзросту, абавязковая ўмова – быць членам БРСМ.
– У студатрадзе буду працаваць упершыню, хаця да гэтага шмат чуў пра гэты рух. Не палохаюць нейкія складанасці. Гэта новы вопыт, знаёмствы мне цікавыя. Вучуся на першым курсе аддзялення ветэрынарнай медыцыны і планую за пару гадоў не толькі авалодаць прафесіяй, але і атрымаць іншыя патрэбныя навыкі і ўменні, – дзеліцца сакратар пярвічкі БРСМ каледжа Павел Мацюшэнка.
А напярэдадні ў райвыканкаме адбылося пасяджэнне штаба па каардынацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў, дзе зацікаўленыя службы прааналізавалі леташнія вынікі працаўладкавання моладзі ў складзе студатрадаў, паставілі задачы на бягучы год. У цэнтры ўвагі былі ўмовы і ахова працы ў студатрадах.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.