У цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі да арганізацыі прафарыентацыйнай работы са сваімі выхаванцамі падыходзяць вельмі адказна і мэтанакіравана. Сёлета вырашылі змяніць форму яе правядзення і тэорыю сумясціць з практыкай. З гэтай мэтай тры выпускнікі ўстаноў адукацыі раёна і іх бацькі наведалі Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж, дзе атрымалі індывідуальныя кансультацыі спецыялістаў па выбары прафесіі. У час сустрэчы школьнікі прайшлі анкетаванне і асобасныя тэсты. Загадчыца цэнтра для навучэнцаў з АПФР Івацэвіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Ірына Яроцкая падчас экскурсіі па ўстанове адукацыі падкрэсліла, што ў каледжы створаны ўсе ўмовы для навучэнцаў.
Але найбольш важным момантам для будучых выпускнікоў і іх бацькоў сталі факты працаўладкавання, што асабліва важна для рабят, якія навучаюцца па праграме дапаможнай школы.
Таццяна ЗАЎГАРОДНЯЯ, педагог сацыяльны ЦКРНіР.