Справаздачу трымае БРСМ. Нягледзячы на складанасці, для актыўнай моладзі Ляхавіччыны мінулы год выдаўся плённым

Напачатку лютага ў вялікай зале райвыканкама сабраліся маладыя, перспектыўныя жыхары Ляхавіччыны, тыя, хто робіць жыццё навакольных цікавейшым і заўсёды прыходзіць на дапамогу тым, каму гэта неабходна. Іх, такіх розных, аб’ядноўвае абрэвіятура БРСМ. У XVI пленуме раённага камітэта ГА БРСМ прынялі ўдзел сакратары пярвічак з усяго раёна. Гасцямі сустрэчы сталі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч і старшыня Маладзёжнага парламента пры Брэсцкім абласным Савеце дэпутатаў Юлія Рагашчук.

Падвёў вынікі мінулага года першы сакратар Ляхавіцкага РК ГА БРСМ Яўгеній Сініла. Ён адзначыў, што год для ўсіх выдаўся няпростым, у тым ліку па прычыне неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі, аднак БРСМ працягваў дзейнічаць, ініцыяваць, актыўнічаць.

У радах раённай арганізацыі – 920 чалавек – амаль палова ад агульнай колькасці моладзі ва ўзросце ад 14 да 31 года. На тэрыторыі Ляхавіччыны функцыянуе 52 пярвічныя арганізацыі БРСМ, пры іх дзейнічае восем валанцёрскіх атрадаў «Добрае сэрца», у якія ўваходзяць
108 чалавек. Два маладзёжныя атрады аховы правапарадку аб’ядноўваюць 29 навучэнцаў Ляхавіцкага аграрнага каледжа і гімназіі.

Першы сакратар райкама падрабязней спыніўся на асноўных напрамках маладзёжнай дзейнасці. Нагадаў, што летась у раёне была арганізавана праца дзесяці студатрадаў (сямі сельскагаспадарчых, двух экалагічных і аднаго педагагічнага). Летам у іх працавалі 98 чалавек.

Актыўная пазіцыя бээрэсэмаўскай моладзі і ў грамадска-палітычным жыцці. Падчас выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь раённы камітэт БРСМ вылучыў 14 прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій, 28 назіральнікаў, якія працавалі на ўчастках. Тры валанцёры ў дзень выбараў праводзілі экзітпол – апытанне на выхадзе. Актывісты раённай арганізацыі выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю, у тым ліку, удзелам у мітынгах у падтрымку міру, спакою і бяспекі ў краіне.
Прадстаўнікі Ляхавіччыны прымалі ўдзел у маладзёжным форуме «Моладзь – гэта мы», рэспубліканскім маладзёжным цягніку #Беларусь.Моладзь.Натхненне.

Праект «Разам з бацькамі» па добраўпарадкаванні тэрыторыі, турніры па футболе, валейболе, тэнісе і міні-футболе – таксама маладзёжныя.
Актыўна працавалі і валанцёрскія атрады ва ўсіх кутках Ляхавіччыны. Члены мала-дзёжнай арганізацыі раздалі больш за 2500 памятак з актуальнай інфармацыяй аб каранавірусе, казалі #Спасибо
медикам, браліся дружна ЗаДело. Дарэчы, у рамках гэтай акцыі за паўгода валанцёры добраўпарадкавалі восем ваенных пахаванняў.

Падчас «Тыдня дабрыні» рабяты дапамагалі ветэранам вайны і працы, а таксама пажылым адзінока пражываючым землякам.

Сабраныя ў час рэспубліканскай акцыі «У школу з добрым сэрцам» прыналежнасці былі перададзены дзецям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. У Дзень маці арганізавалі фотаконкурс, падчас навагодніх дабрачынных акцый падарылі святочны настрой тым, каму гэта неабходна, арганізавалі «Адкрыты мікрафон», ушаноўвалі тысячнікаў на ўборцы ўраджаю, рэгулярна праводзілі «Азбуку грамадзяніна» ў школах горада і раёна… Пра актыўную дзейнасць ляхавіцкіх бээрэсэмаўцаў можна расказваць нямала.

Як адзначыў Яўгеній Сініла,у бліжэйшых планах – пра-водзіць яшчэ больш сустрэч з маладымі людзьмі, у асаблівасці з працуючай моладдзю, павялічыць рады маладзёжнай арганізацыі, развіваць мала-дзёжны праваахоўны рух.

Старшыня Маладзёжнага парламента пры Брэсцкім абласным Савеце дэпутатаў Юлія Рагашчук адзначыла, што ў Ляхавіцкім раёне сфармі-
равалася надзейная каманда валанцёраў, на якіх можна спадзявацца, і якія прымаюць удзел у розных праектах.

– У нас зараз на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях рэалізуецца інавацыйны праект «100 ідэй для Беларусі», які знаходзіцца на кантролі Кіраўніка дзяржавы. Хацелася б ад Ляхавіцкага раёна атрымліваць больш заявак на ўдзел. Упэўнена, што ў вас вельмі шмат ідэй, маладых, крэатыўных і творчых людзей, у якіх ёсць слушныя прапановы, – адзначыла Юлія Рагашчук.

З сакратарамі пярвічак вяла размову і намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч: абмеркавалі планы на бліжэйшыя месяцы, выслухалі прапановы па арганізацыі вольнага часу для юных гараджан.

З дакладамі аб праведзенай рабоце па выніках 2020 года выступілі сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксей Клетаніца і педагог-арганізатар Начаўскай сярэдняй школы Кацярына Палош.

На пленуме былі падведзены вынікі конкурсу на лепшую пяр-
вічную арганізацыю ў раёне. Яго пераможцамі сталі пярвічкі СШ № 2, Навасёлкаўскай СШ, Крывошынскай СШ.

Падзякамі былі адзначаны пярвічкі гімназіі, СШ № 1, Начаўскай СШ, Дараўскага і Конькаўскага ВПК. Граматы за актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі і папулярызацыю ідэй ГА БРСМ сярод моладзі ўручаны валанцёрам Анастасіі Шкут і Тамары Сібрыкавай. Сертыфікат атрымала Ірына Праневіч, якая прымала ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі» – прэзентавала літаратурную карту.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.