Чыгунка жартаў не разумее. З пачатку кастрычніка па краіне на чыгунцы зарэгістравана 148 фактаў блакіравання руху цягнікоў шляхам накладання металічнага дроту

З пачатку кастрычніка па краіне на чыгунцы зарэгістравана
148 фактаў блакіравання руху цягнікоў шляхам накладання металічнага дроту. З іх 23 выпадкі мелі месца на Брэстчыне.

Умяшанне ў дзейнасць чыгункі вядзе не толькі да зрыву графіка руху, але і да прымянення машыністам экстраннага тармажэння.
А гэта можа закончыцца траўмаваннем пасажыраў. Любое ўмяшанне збоку ў дзейнасць чыгуначнага транспарту незаконна ў адпаведнасці з артыкулам 18.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (наўмыснае блакіраванне транспартных камунікацый), за гэта прадугледжаны штраф ад 6 да 10 базавых велічынь. За парушэнне правілаў, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным транспарце, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да
50 базавых велічынь.
Наўмысныя разбурэнне, пашкоджанне або прывядзенне іншым спосабам у непрыгодны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту, шляхоў зносін, збудаванняў на іх, сродкаў сігналізацыі або сувязі, іншага транспартнага абсталявання, калі гэтыя дзеянні заведама для вінаватага маглі пацягнуць смерць чалавека, крушэнне, аварыю або іншыя цяжкія наступствы, вя- дуць да парушэння шэрага артыкулаў Крымінальнага кодэкса, санкцыі якіх прадугледжваюць розныя віды пакаранняў, у тым ліку зняволенне на тэрмін да дзесяці гадоў.
У лістападзе мінулага года ў адзін з вечароў жыхар Баранавічаў знаходзіўся каля прыпыначнага пункта «Жарабковічы» і наўмысна гаечным ключом пашкодзіў пуцявы датчык блокпаста, чым вывеў са строю сродкі сігналізацыі на ўчастку чыгуначнай дарогі станцый Русіно – Клецк. У адносінах вінаватай асобы за наўмыснае разбурэнне сродкаў чыгуначнага транспарту, сродкаў сігналізацыі ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 309.
Бяспека на чыгунцы – гэта галоўнае, а свавольствы ствараюць пагрозу руху як для пасажырскага, так і грузавога транспарту.

Аляксей ТРАФІМАЎ,
начальнік РАУС.