Зварот узяты на кантроль.У мінулы панядзелак асабісты прыём грамадзян у Ляхавіцкім райвыканкаме правяла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Жалнерчык

Адзін з лепшых спосабаў вырашэння праблемы – прыйсці на асабісты прыём да кампетэнтнага спецыяліста. Таму што нават да невырашальнай, на першы погляд, сітуацыі можна падабраць «ключык».

У мінулы панядзелак асабісты прыём грамадзян у райвыканкаме правяла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Жалнерчык.

Яшчэ да пачатку прыёму Людміла Мікалаеўна, якая прымала ўдзел у
VI Усебеларускім народным сходзе, падзялілася з карэспандэнтам раёнкі сваімі ўражаннямі:

– Гэта вызначальная падзея для нашай краіны, па вялікім рахунку, вырашаўся яе далейшы лёс. Прагучала шмат меркаванняў, прапаноў, высноў і планаў. І я дакладна ведаю, што кожны з нас сваёй сумленнай працай, неабыякавасцю, патрыятызмам можа і павінен унесці асабісты ўклад ў тое, каб наш народ жыў шчасліва, каб
краіна развівалася эканамічна, каб кожны чалавек адчуваў сябе запатрабаваным і ганарыўся тым, што ён беларус.

Для прадстаўнікоў улады адзін з важных накірункаў дзейнасці – работа са зваротамі грамадзян. Магчымасцю падзяліцца сваёй праблемай з дэпутатам і атрымаць дапамогу скарысталіся два чалавекі.

Першай да Людмілы Жалнерчык звярнулася жыхарка вёскі
Ганчары. Расказала, што жыве адна, дзяцей і сваякоў у яе няма, муж памёр некалькі гадоў назад. Летась яна ўстанавіла ў доме электраацяпленне, якое ўвялі ў эксплуатацыю 30 чэрвеня. Цяпер жан-
чына не можа атрымаць кампенсацыю часткі выдаткаў на электразабеспячэнне, таму што  выплаты не ажыццяўляюцца, калі работы былі выкананы да 17 ліпеня 2020 года. Для адзінокай пенсіянеркі сума, патрачаная на ацяпленне, адчувальная, і жанчына папрасіла дэпутата разабрацца, ці не зможа яна атрымаць хоць якую-небудзь кампенсацыю. Людміла Жалнерчык паабяцала разабрацца ў сітуацыі і адправіць запыты ў кампетэнтныя арганізацыі.

Да дэпутата звярнуўся гараджанін з некалькімі прапановамі. Па-першае, пенсіянер прапанаваў на заканадаўчым узроўні адмяніць паняцце «тэрмін даўнасці» для шэрага злачынстваў. Наступная яго прапанова тычылася жыровак: каб у графе «выдаткі на тэхнічнае абслугоўванне» было распісана, якія работы былі выкананы
за гэты перыяд, якія і на што сумы былі затрачаны і г. д.

Таксама мужчына паскардзіўся на стан тратуараў па вуліцы Чкалава. Людміла Жалнерчык узяла на кантроль і гэтую праблему.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.