Поле Вітко. Малодшага

Спыніцца…  азірнуцца… на год адыходзячы

Іван ВІТКО, намеснік старшыні па вытворчасці СВК “Ляхавіцкі”, неаднойчы прызнаваўся лепшым аграномам вобласці (у тым ліку і сёлета) і двойчы – краіны:

– Гаспадарка для мяне родная з дзяцінства. Вось ужо 17 гадоў – я адзін з каманды, назва якой СВК “Ляхавіцкі”. Кожны год разам рашаем задачы стратэгічнай важнасці – забяспечваем харчовы патэнцыял раёна, вобласці краіны, і 2013 год не стаў выключэннем. Сёлета гаспадарка была занесена на абласную Дошку гонару, а таксама заняла 3 месца ў абласным спаборніцтве на жніве..

На ўсіх участках “Ляхавіцкі” спрацаваў са знакам плюс. І ў гэтым заслуга кожнага з працаўнікоў СВК. Тройчы прадстаўнікі гаспадаркі падымаліся на сцэну абласных “Дажынак-2013” у якасці пераможцаў (Іван Вітко як лепшы аграном Брэстчыны. “ЛВ”).

Канешне, надзвычай ганарова і ў той жа час адказна было атрымліваць напрыканцы кастрычніка медаль “За працоўныя заслугі”. Прыемна, што такой самай дзяржаўнай узнагароды ўдастоены і яшчэ адзін працаўнік “Ляхавіцкага” – тэхнік па штучным асемяненні жывёлы Іван Патаповіч.

Гэты год вызначальны і для маёй сям’і. Старэйшы сын стаў студэнтам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, атрымлівае спецыяльнасць інжынера. Так што працоўная дынастыя Вітко, напэўна, будзе мець працяг. Гэта сапраўды шчасце, калі родных людзей аб’ядноўвае і агульная справа.

Асабіста для мяне, самі разумееце, палёгка недапушчальная. Не ў нашых сямейных традыцыях гэта.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *