Криминал и происшествия в Ляховичском районе. Что крадут у жителей Ляховичского района?

Што не так ляжала?
Напрыканцы лютага РАСК узбудзіў крымінальную справу па
ч. 2 арт. 206 Крымінальнага кодэкса (грабеж, учынены паўторна) у адносінах да жыхара раёна 1987 г. н., які адкрыта выкраў у аднавяскоўкі 150 рублёў. Райаддзел СК праводзіць расследаванне.
Па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса ўзбуджана справа ў адносінах да жыхара раёна 1972 г. н.,  які залез у дом аднавяскоўца і забраў адтуль маёмасць на суму 65 рублёў.
З пачатку студзеня па 27 лютага невядомая асоба залезла ў дом жыхара адной з вёсак раёна і выкрала бензапілу, балгарку і іншыя рэчы на суму 715 рублёў.
28 лютага РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч. 2 арт. 205 у адносінах да невядомай асобы, якая напярэдадні залезла ў вясковы дом і выкрала адтуль маёмасць на суму 280 рублёў. Супрацоўнікі райаддзелаў унутраных спраў і СК устанавілі, што крадзеж учыніў раней судзімы жыхар раёна 1991 г. н.  У адносінах да яго выбрана мера затрымання – змяшчэнне пад варту.

Залішне давяраць –  грошы згубіць
Ляхавічанцы 1976 г. н. патэлефанаваў незнаёмы і прадставіўся супрацоўнікам банка, які паведаміў пра небяспеку для яе грашовага рахунка. У адказ жанчына пе-радала суразмоўцы рэквізіты банкаўскай карткі. У выніку такога «клопату» сямейны бюджэт нашай зямлячкі недалічыўся 927 рублёў.
Яшчэ адзін факт інтэрнэт-махлярства. Ляхавічанка 1991 г. н.
размясціла на «Куфары» аб’яву аб продажы паліто. Знайшоўся пакупнік і папрасіў паведаміць яму рэквізіты банкаўскай карткі, каб ён мог перавесці грошы. Вынік – з «пластыку» спісаны больш за 584 рублі.
Па абодвух фактах узбуджаны крымінальныя справы па ч. 2  арт. 212 КК.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.