Что произошло в д. Литва Ляховичского района 12 марта?

12 сакавіка ў  13.30 у вёсцы Літва па вуліцы Цэнтральнай адбылося ДТЗ.

Устаноўлена, што вадзіцель аўтамабіля «Форд Транзіт» няправільна выбраў бяспечную дыстанцыю да машыны, якая рухалася наперадзе. У выніку «Форд Транзіт» сутыкнуўся з «Рэно».

У аварыі людзі не пацярпелі, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Вінаваты ў ДТЗ  мінчанін 1986 г.н.,на якога складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэнні.  Пацярпелая — жыхарка г. Баранавічы 1986 г.н.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.