Усё пра спорт на Брэстчыне – на электроннай вітрыне

Сёння ўжо немагчыма ўявіць сучасны свет без камп’ютэра і віртуальнай сеткі. Наяўнасць у прад-прыемства ці арганізацыі свайго вэб-сайта значна аблягчае не толькі пошук інфармацыі, але і дазваляе аператыўна рашаць многія пытанні. Ёсць свой электронны рэсурс і ў Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці.
З дапамогай партала www.sportbrest.info можна забяспечыць не толькі найбольш поўнае выкананне алімпійскіх праграм, але і “падкаваць” людзей інфармацыйна.
Адметная ж асаблівасць “Электроннай вітрыны” ад іншых, гэта ўтрыманне самай поўнай базы даных аб развіцці спорту на Брэстчыне і работа пошукавай сістэмы спартыўных секцый і клубаў у любым рэгіёне вобласці.
Партал www.sportbrest.info звязаны спасылкамі з сайтамі Нацыянальнага Алімпійскага камітэта і Брэсцкага аблвыканкама, што значна расшырае і пошук інфармацыі, і доступ карыстальнікаў да іншых старонак Інтэрнета.
Варты ўвагі той факт, што ў кожнай арганізацыі – удзельніка “вітрыны” ёсць свая інфармацыйная ніша, у якой можна размясціць інфармацыю пра сябе і сваю дзейнасць. Зараз сярод актыўных карыстальнікаў сайта адукацыйныя і спартыўныя школы, клубы “Юны алімпіец”, прадпрыемствы, якія падтрымліваюць спорт на Брэстчыне. Асаблівае месца займаюць раздзелы, прысвечаныя алімпійцам Брэсцкай вобласці і кандыдатам на Алімпійскія гульні. Тут можна даведацца не толькі пра аўтабіяграфічныя звесткі, але і з дапамогай электроннай пошты мець з імі стасункі.
“Электронная вітрына” – даступны сродак для рэалізацыі праграмы алімпійскай асветы. Так, у кожнага клуба “Юны алімпіец”, а ў вобласці іх зарэгістравана 444, на партале ёсць свая ўласная “міні-вітрына”. Гэта старонка – магчымасць клубаў кантактаваць не толькі паміж сабой, але і расказаць іншым карыстальнікам пра тую работу, якая праходзіць у іх, пахваліцца сваімі спартыўнымі дасягненнямі, падзяліцца інфармацыяй пра свой клуб. Іншымі словамі: стаць прыкметней.
А наведаўшы раздзел “Конкурсы і віктарыны”, які ўтрымлівае інфармацыю пра ўмовы, тэрміны іх правядзення, можна стаць удзельнікам творчага спаборніцтва.
На сайце ёсць раздзел “Платныя паслугі”. Тут можна даведацца, дзе, напрыклад, ёсць магчымасць заняцца фітнесам, як працуюць трэнажорныя залы і басейны. Тут жа ўся інфармацыя пра спартыўныя збудаванні, платныя паслугі, аказваемыя імі, месца размяшчэння і кантактныя тэлефоны.
Ірына АЛЬШОВА, прэс-аташэ Прадстаўніцтва НАК Беларусі ў Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *