Агонь на корані. Колькі каштуе выпальванне сухой травы?

Баранавіцкая міжрайінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што выпальванне сухой травы і адходаў можа прывесці да знішчэння лясоў, гібелі жывёлы, дэградацыі глебы, забруджвання паветра, да іншых неспрыяльных для прыроды наступстваў.
Спальванне бытавога смецця – крыніца пападання небяспечных атрутных, хімічных рэчываў у арганізм чалавека і навакольнае асяроддзе.
КоАП за парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках, незаконнае выпальванне травы на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях ці непрыняцце мер па ліквідацыі палаў прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 БВ.