Помощь начисляется по-новому

Закон «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей»  унёс шэраг змяненняў у парадак назначэння дапамог па цяжарнасці і родах.
Па-першае, жанчынам, якія працуюць на аснове дагавораў (кантрактаў), членства (удзелу), павялічаны перыяд, за які вызначаецца сярэднядзённы заробак для налічэння дапамогі. Калі раней разлікі рабілі зыходзячы з 2 каляндарных месяцаў, што папярэднічалі месяцу, у якім наступаў водпуск па цяжарнасці і родах, то з 1 студзеня 2013 года сярэднядзённы заробак вызначаецца за 6 каляндарных месяцаў, што папярэд-нічаюць месяцу, у якім узнікла права на дапамогу.
Па-другое, дапамога па цяжарнасці і родах выплачваецца за каляндарныя дні перыяду, што ўстаноўлены лістком непрацаздольнасці. Гэта 126 каляндарных дзён, а ў выпадку ўскладнення родаў або нараджэння дваіх і больш дзяцей — 140 каляндарных дзён. Раней аплачвалі рабочыя дні па графіку работы.
Па-трэцяе, максімальны размер дапамогі за кожны каляндарны месяц абмежаваны трохкратнай велічынёй сярэдняй зарплаты работнікаў у рэспубліцы за месяц, што папярэднічае месяцу наступлення водпуску па цяжарнасці і родах. Раней прымянялася сярэдняя заработная плата рабочых і служачых у месяц, што папярэднічаў кожнаму месяцу водпуску па цяжарнасці і родах.
Змяненні закранулі жанчын, за якіх абавязковыя страхавыя ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне ўплачваліся менш як 6 месяцаў да ўзнікнення права на дапамогу па цяжарнасці і родах. Гэтай катэгорыі жанчын дапамога за кожны месяц водпуску па цяжарнасці і родах назначаецца ў мінімальным размеры — 50 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму. Раней працягласць работы не мела значэння, разлікі рабілі з фактычна налічанай зарплаты або тарыфнай стаўкі.
Павялічаны максімальны размер дапамогі па цяжарнасці і родах індывідуальным прадпрымальнікам і жанчынам, якія выконваюць работы па грамадзянска-прававых дагаворах. Для ІП ён складае суму абавязковых страхавых узносаў, уплачаных за перыяд, за які вызначаецца сярэднядзённы даход для налічэння дапамогі па цяжарнасці і родах. Для жанчын, якія выконваюць работы па грамадзянска-прававых дагаворах, — суму абавязковых страхавых узносаў, уплачаных з узнагароджання, з якога налічваецца дапамога. Раней абмежаванне складала 70 працэнтаў сумы абавязковых страхавых узносаў.
За дапамогай трэба звяртацца своечасова. Пры звароце пасля 6 месяцаў з дня ўзнікнення такога права дапамога не назначаецца. Днём, калі ўзнікае права на дапамогу па цяжарнасці і родах, лічыцца той, калі жанчына, згодна лістку непрацаздольнасці, вызваляецца ад работы. Раней адлік 6 месяцаў пачынаўся з дня заканчэння водпуску па цяжарнасці і родах.
Сяргей КРЫВАРУЦКІ,
галоўны інспектар
райаддзела Фонда сацыяльнай
абароны насельніцтва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *