Каждое хозяйство Ляховичского района имеет свой график ремонта и обеспечения технической готовности кормозаготовительной техники

За на рэдкасць складанымі ў гэтым годзе пасяўнымі клопатамі аграрыям «бачна» ўжо і корманарыхтоўчая кампанія. У напружаным сельскагаспадарчым рытме пара тыдняў да яе пачатку праляціць імгненнямі — не паспееш азірнуцца. Поспех касавічных клопатаў, у першую чаргу, залежыць ад таго, з чым і ў якой ступені гатоўнасці гаспадаркі выйдуць на зялёны палетак. З улікам вядомага факта, што ўкос першы з’яўляецца такім ва ўсіх сэнсах, на карту ставіцца вельмі многае: на паўнаце і якасці фуражных засекаў у значнай ступені фарміруецца і фінансавая на працягу года стабільнасць сельгасарганізацый.
Ва ўнісон адпаведнаму раённаму рашэнню кожная гаспадарка раёна мае свой графік рамонту і забеспячэння тэхнічнай гатоўнасці корманарыхтоўчай тэхнікі. Не без агаворак, рознага кшталту карэкціровак, паправак і пралангацый выконваюцца ў цэлым па аграпрамысловым комплексе раёна гэтыя графікі. Згодна атрыманай у райсельгасхарчы інфармацыі, складанасцяў нямала, і характарызуюцца яны тымі ж, што і ў ходзе падрыхтоўкі да вядзення веснавых палявых работ, фактарамі. Сітуацыю можна апісаць такой, напрыклад, формулай: дэфіцыт кадраў, дэфіцыт грошай, дэфіцыт часу. Так, у СВК «Востраў-Агра», «Ліпнянка», «Дарава», «Канюхі» галоўныя тэхнічныя спецыялісты адсутнічаюць на працягу ўсяго рамонтнага сезона. Безумоўна, пытанні арганізацыі работ на некага ўскладаюцца, дадаткова пераразмяркоўваюцца. Але, відавочна, справа ад гэтага наўрад ці выйграе. Адно, калі канкрэтную задачу вырашае адпаведна прызначаны, падрыхтаваны і асабіста адказны спецыяліст, і другое, калі яго абавязкі па пасадзе аддадзены іншым.
Акрамя таго, большасць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна адчувае таксама і недахоп рабочых-рамонтнікаў. Пытанне падрыхтоўкі корманарыхтоўчай тэхнікі закраналася таксама ў ходзе апошняй — у мінулы панядзелак — апаратнай нарады старшыні райвыканкама. Дзмітрый Бурдук выказаў незадаволенасць станам спраў, звярнуў на гэта ўвагу і запатрабаваў ад намесніка райсельгасхарчу тэрміновага і безумоўнага выпраўлення сітуацыі.
У большасці гаспадарак мела месца і зімовае адставанне ад графіка забеспячэння тэхнічнай гатоўнасці машынна-трактарнага парку. Каб дагнаць графік, аграрыям у сакавіку-красавіку прыйшлося працаваць з іншым напружаннем і павышанай нагрузкай. Даганяць жа, як ведаем, заўсёды складаней.
Ёсць сэнс узгадаць і яшчэ адну — мінулавосеньскую — прычыну: няякасная ў шэрагу выпадкаў дэфектоўка сельскагаспадарчай тэхнікі ў дарамонтны перыяд не дазволіла адрамантаваць некаторыя агрэгаты на больш ранняй стадыі і, адпаведна, менш затратна.
Кормаўборачны караван раёна сёлета фарміруюць 3 комплексы КВК-800 «Палессе», 30 — КГ-6 «Палессе», 6 адзінак камбайнаў «Ягуар», дзясяткі касілак, грабляў, прэсаў, прычэпаў для перавозкі зялёнай масы і іншае.
На гэты час на фактычна поўную касавічную гатоўнасць выйшлі бадай толькі ЗАТ «Белпрампрыбор» і СВК «Ляхавіцкі».
Іван КАВАЛЕНКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *