2 красавіка – дзяржаўнае свята – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Дарагія землякі!
Прыміце віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.
Сёння нас аб’ядноўваюць агульная гісторыя, культура і самае галоўнае – шчырае імкненне да супрацоўніцтва і ўзаемападтрымкі ў многіх сферах дзейнасці.
Саюзная дзяржава – яркае сведчанне паспяховай рэалізацыі многіх праектаў, дзякуючы якім паглыбляецца супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Наш агульны абавязак – захоўваць вернасць гэтаму лёсавызначальнаму выбару, які адпавядае чаканням і імкненням славянскіх народаў.
Дарагія ляхавічане! Ад усёй душы жадаем вам шчасця, утульнасці, дабра і згоды, мірнага неба, стваральнай працы і дабрабыту!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.  РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.