Правільная трэніроўка ПДР і злёт юных. Раённы злёт у Ляхавічах вызначыў лепшых юных інспектараў дарожнага руху

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

42-і раённы злёт юных інспектараў дарожнага руху сабраў у СШ № 2
у мінулую пятніцу школьнікаў Ляхавіччыны. Побач з рабятамі ў спецыяльнай тэматычнай амуніцыі – супрацоўнікі АДАІ РАУС.

Традыцыйна і сімвалічна, што праходзіць мерапрыемства, галоў-ная мэта якога – папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, у час вясенніх канікулаў, каб яшчэ раз засяродзіць увагу рабят на няўхільным вы-кананні ПДР.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з 13 школ раёна спаборнічалі ў разнастайных конкурсах, сярод якіх экзамен на веданне правілаў дарожнага руху, асноў медпадрыхтоўкі, уменне фігурна вадзіць веласіпед і г. д.
– Усе каманды паказалі сябе з найлепшага боку. Прыемна, што кожная школа надала ўвагу і знешняму выгляду канкурсантаў. Рабяты не толькі адказвалі на пытанні, але і актыўна ўдзельнічалі ў творчых іспытах, – падкрэсліла галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Іна Зубік.
Па інфармацыі аддзела па адукацыі, пераможцам злёту стаў атрад юных інспектараў руху гімназіі, на другім месцы  рабяты з СШ № 2, «бронза» ў каманды Востраўскай СШ. Гімназісты і навучэнцы Тухавіцкай школы прызнаны лепшымі ў конкурсе «Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР». Сярод хлопчыкаў у гэтым іспыце роўных не было гімназісту Паўлу Кляўцу і навучэнцу Конькаўскага ВПК Захару Івашку, сярод дзяўчынак – навучэнцы Малагарадзішчанскага ВПК Дар’і Наскавец. Першае месца за «агітацыйна-мастацкае прадстаўленне» прысуджана   СШ № 2. Адсюль і пераможцы іспыту па аказанні даўрачэбнай дапамогі – Наталля Палонская і Сяргей Глушко.
На першай прыступцы п’едэстала за фігурнае ваджэнне веласіпеда юны інспектар з Крывошынскай СШ імя Г. С. Зда-новіча Кацярына Гатоўчыц, сярод хлопчыкаў у конкурсе вызначыўся Іван Валуй з СШ № 2.
Самым уважлівым удзельнікам дарожнага руху журы назвала Дар’ю Сяргей з СШ №2, у асабістым заліку сярод хлопчыкаў лідзіраваў Ілья Рымша з Тухавіцкай СШ.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.