На подсобном хозяйстве «Ляховичский консервный завод» встретились посевная и уборочная кампании

15 работніц кансервавага цэха часова пайшлі працаваць на «падсобку», каб сабраць першы ўраджай шчаўя, якое паднялося на трох гектарах. Тры дні работы — і 30 тон вітаміннага зяленіва паступіла на перапрацоўку.
Тым часам на суседнім полі ва ўсю кіпіць пасяўная. Пасадзілі 12 гектараў бульбы, 10 — морквы, 12 — сталовых буракоў, 3 — цыбулі, некалькі гектараў зяленіва, засеялі і новую плантацыю шчаўя.
Падсобная гаспадарка завода будзе і з хлебам: на 25 гектарах нядрэнныя атрымаліся азімыя ўсходы. Яшчэ прыкладна столькі зоймуць яравыя культуры, у тым ліку віка-аўсяная сумесь — на сянаж. Справа ў тым, што тут ёсць міні-ферма, на якой утрымліваецца 20 дойных кароў і 42 жывёліны на адкорме: малако і мяса прызначаны для работнікаў прадпрыемства.
180 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, сад, агарод, ферма… — важкая падсобная гаспадарка завода дапамагае падтрымліваць канкурэнта-здольнасць прадукцыі.
Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *