З узнагародай!

Граматай раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў фінансавых органах раёна, актыўную грамадскую дзейнасць, асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху і ў сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння ўзнагароджана ветэран працы Сафія АСІМОВІЧ.

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з 70-гадовым юбілеем узнагароджаны пенсіянер Анатолій ТУРАЎ.
Падзячным пісьмом райвыканкама за шматгадовую плённую працу, высокія паказчыкі ў дзейнасці і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння адзначана арганізатар рознічнага продажу Баранавіцкага міжраённага аддзялення (г. Ляхавічы) Брэсцкага філіяла РУП «Белсаюздрук» Алена СЯРГЕЙЧЫК.