Штогод у другую нядзелю мая беларусы адзначаюць Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь

Традыцыйна ўрачыстасці з гэтай нагоды праходзяць у вялікіх і малых гарадах у самых розных кутках краіны.
У Ляхавічах цырымонія адбылася на капітальна абноўленай плошчы Перамогі, дзе літаральна днямі яшчэ кіпелі рамонтныя работы. Кіраўніцтва раёна і прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэраны і моладзь, гараджане і вяскоўцы сабраліся тут, каб ушанаваць сімвалы дзяржавы.
Са святам ляхавічан павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Яўгеній Юрлевіч.
Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг сёлета даверылі людзям, якія сваімі працоўнымі дасягненнямі заслужылі высокае званне «Чалавека года» Брэстчыны, — кіраўніку прыватнага прадпрыемства «Аўтацэнтр «Вікторыя» Віктару Шчуку і галоўнаму рэдактару «Ляхавіцкага весніка» Вользе Барадзіной.
Гэты дзень, безумоўна, стане запамінальным для рабят, якім на плошчы Перамогі былі ўручаны пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і членскія білеты БРСМ.
Традыцыйнымі элементамі свята сталі ўрачысты марш сённяшніх вайскоўцаў і выступленне лепшых самадзейных калектываў раёна.

Святлана БЕЛЬМАЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *