З правам на дзяцінства.Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь праводзіць конкурс

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь з мэтай стварэння ўмоў для самарэалізацыі хлопчыкаў і дзяўчынак, развіцця пазнавальнай цікавасці да тэмы абароны правоў дзіцяці праводзіць рэспубліканскі конкурс творчых работ “Права на дзяцінства”. Першы этап – рэгіянальны – доўжыцца да 10 мая. Удзельнікі ў гэты час накіроўваюць свае творчыя працы ў галоўныя ўпраўленні юстыцыі аблвыканкамаў, а пасля абласныя камісіі вызначаюць тых, хто будзе спаборнічаць на рэспубліканскім узроўні. З 20 па 25 мая працуе конкурсная камісія ў Міністэрстве юстыцыі. Трэці этап – інтэрнэт-галасаванне, якое пройдзе з 26 па 28 мая ў сацыяльных сетках Міністэрства юстыцыі «ВКонтакте» і «Instagram». Падвядуць вынікі і назавуць пераможцаў да 1 чэрвеня.
Конкурс праводзіцца ў намінацыях “малюнак”, “анімацыя” і “відэаролік” па наступных тэмах: правы дзіцяці; сацыяльная абарона сям’і і дзяцей дзяржавай; абарона правоў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; правы дзяцей-інвалідаў; абавязкі дзіцяці; “У адзінстве – наша сіла” (работы павінны адлюстроўваць тэму правядзення Года народнага адзінства ў Беларусі).
Азнаёміцца з патрабаваннямі да работ у кожнай з намінацый можна на сайце Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Вольга НОВІК, начальнік аддзела ЗАГСа райвыканкама.