Факт-экспрэс-навіны Ляхавіччыны

ВІНШАВАННЕ. Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў накіравалі віншаванні з нагоды прафесійнага свята — Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту — усім землякам, якія працуюць у гэтай галіне.
· З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў сельскагаспадарчай галіне, высокі прафесіяналізм, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з 55-гадовым юбілеем узнагароджана галоўны эканаміст СВК «Канюхі» Зінаіда ЖАМОЙДЗІК.
· У СТРОЙ! Па ўсёй краіне гэтымі днямі праходзіць адпраўка ў войска маладога папаўнення. 15 мая накіраваўся да месца праходжання службы і першы наш зямляк-прызыўнік. Усяго ж, як паведамілі ў аддзяленні прызыву райваенкамата, падчас гэтай прызыўной кампаніі ў армейскі строй стануць 42 жыхары Ляхавіцкага раёна. У асноўным яны будуць служыць у Брэсце, Слоніме, Мінску, а таксама ў вайсковых падраздзяленнях Баранавіцкага гарнізона.
У Ляхавічах адпраўка ў войска завершыцца 27 мая.
· ЮНЫЯ І ТАЛЕНАВІТЫЯ. У мінулы чацвер у ГДК прайшоў традыцыйны раённы фестываль «Сузор’е талентаў», на якім ушаноўвалі юных і таленавітых рабят з усіх куточкаў Ляхавіччыны — пераможцаў і прызёраў алімпіяд, творчых конкурсаў, тых, хто вызначыўся паспяховым удзелам у навукова-практычных канферэнцыях, і г.д.
Больш падрабязна — у адным з бліжэйшых нумароў «ЛВ».
· З НАВАСЕЛЛЕМ! Сёння пасля капітальнага рамонту і рэканструкцыі дзверы для наведвальнікаў расчыніў сэрвісны цэнтр РУП «Белтэлекам». Рэпартаж пра гэта — у наступным выпуску раёнкі.
· «ПРАМАЯ ЛІНІЯ». 29 мая «прамую лінію» для жыхароў раёна правядзе намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Сяргей Багуслававіч ПАЖОГА. Задаць хвалюючыя пытанні можна з 12.00 да 13.00 па тэлефоне 2-16-10.
· САНДРУЖЫНЫ. У пятніцу каля Кургана Славы праходзілі спаборніцтвы санітарных дружын прад-прыемстваў раёна. Сёлета па конкурсных заданнях вызначалі лепшую сярод 6 сандружын. Пра вынікі спаборніцтваў чытайце ў бліжэйшых нумарах газеты.
·АСЦЯРОЖНА: ГРЫБЫ. Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, гэтай вясной у краіне зарэгістравана ўжо 12 выпадкаў атручвання грыбамі (3 з іх — у Брэсцкай вобласці), у тым ліку страчкамі, якія зараз аднесены не да ўмоўна ядавітых (як лічылася раней), а ядавітых грыбоў. Многія грыбнікі блытаюць страчкі з падобнымі на іх смаржкамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *