Праз лес да галоўных каштоўнасцей жыцця. Ляхавіччына можа ганарыцца, што яе жыхары ў акцыі «Дай лесу новае жыццё!» фінішавалі з зайздроснымі вынікамі
Берагчы і прымнажаць – здаецца, гэты прынцып у аснове любой справы, за якую бяруцца беларусы. Мы ведаем, што маем многа, і разумеем, што яшчэ большае павінны пакінуць сваім дзецям.
А калі гэта тычыцца такога багацця, як лес, да справы далучаюцца ўсе. З 11 па 31 кастрычніка ў краіне праходзіла акцыя «Дай лесу новае жыццё!». І Ляхавіччына можа ганарыцца, што яе жыхары ў гэтым зялёным марафоне фінішавалі з зайздроснымі вынікамі.

– Кожная такая акцыя дорыць нашаму лясному фонду новае жыццё. Наступныя пакаленні беларусаў убачаць гэту прыгажосць і возьмуць наш прыклад – працягнуць пасадку лесу, увасобіўшы гэту справу ў новыя фарматы. Акцыя «Дай лесу новае жыццё!» мае рэспубліканскі характар, беларусы аднаўляюць лясы ў кожным рэгіёне. Безумоўна, асаблівая ўвага месцам, якія закранулі буры і ўраганы. На Ляхавіччыне мы скіравалі ўвагу і на месцы, якія ў мінулыя гады былі засаджаны саджанцамі і патрабуюць дапаўнення, – адзначыла намеснік кіраўніка Ляхавіцкага лясгаса Наталля Адаменка.
Напрыклад, каб геогліф каля Зарытава, які землякі стварылі гэтай вясной, быў праз шмат гадоў бачны з вышыні палёту, дэпутаты райсавета дэпутатаў, партыйцы «Белай Русі», супрацоўнікі ляхавіц-
кага суда «асвяжылі» пасадкі падчас гэтай акцыі. Фразу
«80 лет Победы», якую ствараюць высаджаныя сеянцы сасновых і бярозавых парод, убачаць нашы нашчадкі.

– Сёння папрацавалі з землякамі на месцы, якое па задумцы будзе нагадваць нашым дзецям пра каштоўнасць міру. Геогліф – гэта нагода ўвасобіць галоўнае ў нашым жыцці – МІР – праз неабходнае – ЛЕС. Чатыры тысячы сеянцаў мы высадзілі на тэрыторыі двух гектараў. Шчасце працаваць на сваёй зямлі, а энтузіязму надае і тое, што праз дзясяткі гадоў будучыя пакаленні беларусаў ацэняць нашы намаганні і крэатыўную задумку, – адзначыў старшыня дэпутацкага корпуса раёна Юрый Чаранкевіч.
Да акцыі далучыўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Георгій Хлябовіч.

– Здаецца, гэтымі днямі сацыяльныя сеткі напоўнены словамі ляснога настрою. Вынікі землякоў вымяраюцца гектарамі і тысячамі высаджаных саджанцаў. Старт акцыі даў наш Прэзідэнт, а беларусы зрабілі яе, лічы, усенароднай, – адзначыў Георгій Хлябовіч.
– Няма бадай такога калектыву, які не напісаў сваё зялёнае слова ў гэты рэспубліканскі праект. Восеньская акцыя далучыла новыя калектывы, жадаючых было шмат. А якія былі актыўныя нашы школьнікі – установы адукацыі імкнуліся падарыць лесу свой зялё-
ны ўдзел. Больш за 420 землякоў сталі галоўнымі героямі марафону аднаўлення лесу.
6,4 гектара зямлі з цягам часу ператворацца ў лясны
масіў, больш за 14 гектараў пасадак мінулых гадоў ляхавічане дапоўнілі новымі саджанцамі. А вось амаль 54 тысячы карпатліва выпеставаных у цяпліцах сеянцаў цяпер, спадзяёмся, моцна ўкараняцца ў нашай экасістэме. Гонар за землякоў, за той настрой, з якім яны прыязджалі на працу, за вынік, – адзначыла Наталля Адаменка.
Маргарыта КУХТА-МАСЛОЎСКАЯ.
Фота аўтара.



