У школу за адпачынкам. З 2 лістапада навучэнцаў Ляхавіччыны чакае восем жаданых дзён восеньскіх канікулаў
З 2 лістапада навучэнцаў чакаюць восем жаданых дзён восеньскіх канікулаў. Кожная з устаноў адукацыі раёна спланавала цікавы і карысны адпачынак для сваіх выхаванцаў.
У графіку і выхаваўча-аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем, якія будуць з 3 па 8 лістапада працаваць у шасці школах: СШ № 2, Ліпскай СШ імя А. І. Малевіча, Востраўскай, Начаўскай, Дараўскай СШ і Падлескай БШ.
У выніку 130 школьнікаў змогуць правесці вольны час не за камп’ютарам і з тэлефонам у руках, а з карысцю для здароўя і ўсебаковага развіцця.
Кошт пуцёўкі ў лагер пры школе ў залежнасці ад узросту вагаец-
ца ад 47 да 53 рублёў. Прычым амаль палову цаны кампенсуе дзяржаўная датацыя. І гэта з улікам трохразовага харчавання.
Як расказала намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Марына Глушко, у лагерах плануецца
правядзенне пазнавальна-забаўляльных мерапрыемстваў,
у тым ліку экскурсій, спартыўных спаборніцтваў і г. д.
Часовая працоўная занятасць будзе арганізавана ў Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча. 12 навучэнцаў уладкуюцца падсобнымі рабочымі і зоймуцца прыбіраннем лісця, сухой травы на тэрыторыі школы.
Задача бацькоў – забяспечыць на час адпачынку
занятасць дзяцей і абавязкова ведаць іх месцазнаходжанне. А яшчэ нагадаць пра правілы бяспечных паводзін і наступствы бестурботнасці.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

