Чэмпіёны ракетак і дроцікаў. У Ляхавічах прайшоў чэмпіянат раёна па дартсе і настольным тэнісе

У мінулую суботу на базе СДЮШАР прайшоў чэмпіянат раёна па дартсе і настольным тэнісе. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 11 каманд з прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

У настольным тэнісе сярод жанчын першай стала Людміла Тарлюк, другую прыступку п’едэстала заняла Вольга Кайко, трэцяе месца ў Анастасіі Бубенчык. Сярод мужчын лепшым стаў Аляксандр Бецька, на другім месцы Яўгеній Пярэська, трэцюю прыступку п’едэстала заняў Уладзімір Цвятоцкі.

Хто ў раёне самы трапны, вырашалася ў спа-борніцтвах па дартсе. Сярод жанчын пераможцай стала Валянціна Тышкоўская, на другім месцы – Яна Сокал, трэцяе месца заняла Алёна Зелянеўская.Сярод мужчын на першую прыступку п’едэстала падняўся Валянцін Сарайкін, другое месца ў Андрэя Рудэнкі, а замыкае тройку лідараў Сяргей Маневіч.

Ірына КУЗЬМІЧ.