Ад прышчэпкі заразіцца нельга. Не трэба баяцца вакцыны

Фото БЕЛТА

З кожным днём усё больш землякоў папаўняюць рады тых, хто вакцынаваўся супраць COVID-19.

Як паведамілі ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, па стане на раніцу  23 красавіка прышчапіліся 735 жыхароў раёна, прычым 402 з іх атрымалі другую дозу прэпарата, тым самым завяршылі сваю вакцынацыю супраць каранавіруса. Нагадваем, што ў медустановах робяць прышчэпкі расійскім і кітайскім прэпаратамі. Ляхавіцкая ЦРБ па-ранейшаму прымае заяўкі на вакцынацыю ад жыхароў нашага раёна.
– Не трэба баяцца вакцыны. Пакуль не прыдумана больш эфектыўнай альтэрнатывы, каб не заразіцца COVID-19. Іншы раз даводзіцца чуць, што прывівацца шкодна, маўляў, у вакцыне ўтрымліваецца вірус, які пасля трапляння ў арганізм хутка развіваецца, і чалавек пачынае хварэць. Хачу супакоіць. Вакцыны, якія зараз выкарыстоўваюцца ў нашай краіне, утрымліваюць часцінкі віруса, але не сам вірус у цэлым. Таму вакцынацыя адна-значна не можа прывесці да заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Прышчапляемся і не забываем пра масачны рэжым, апрацоўку рук і дыстанцыраванне, – адзначае галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ляхавіцкага раёна Віталій Ціханаў.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.