В Ляховичском районе при пожаре погибла пенсионерка

24 красавіка ноччу, у 2.06, у РАНС паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Альхоўцы па вуліцы Садовай:   загарэўся жылы дом, які належыць пенсіянерцы 1928 г.н. У агні загінула гаспадыня дома. 

Прычына пажару ўстанаўліваецца.  

Выратавальнікі нагадваюць пра няўхільнае выкананне правілаў пажарнай бяспекі.  ПАМЯТАЙЦЕ: пажар лягчэй папярэдзіць, чым патушыць. Пры эксплуатацыі пячнога ацяплення не дапускаецца:

      — ажыццяўляць топку няспраўных печаў;

      — прымяняць для распальвання печы бензін, салярку і г.д.;

Не пакідайце не затушаныя запалкі і недакуркі. Навучыце  дзяцей правілам пажарнай бяспекі.  Не пакідайце дзяцей без нагляду, хавайце запалкі ад дзяцей!

Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.