У Ляхавіцкім раёне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны шчыра віншуюць з Днём Перамогі

Напярэдаднi Дня Перамогi  ў Ляхавіцкім раёне шчыра віншуюць з вялікім святам  ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. 
Намеснік старшыні райвыканкама  Андрэй Навагран,  удзельнiкi народнага клуба аматараў песнi, гумару i гульнi «Вечарніца»,  прадстаўнікі сельвыканкама i ААТ «Шлях новы» павiншавалi  з Днём 9 Мая 98-гадовага ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Адама Галавача.