Пасадка працягваецца. Бульбы.

Пра сяўбу ранніх зерневых і зернебабовых варта гаварыць ужо як пра справу мінулых дзён. Вызначаныя папярэдне крыху больш як 9 з паловай тысяч “раннекультурных” гектараў сельгас-прадпрыемствы раёна канчаткова засеялі з надыходам першых майскіх дзён. Гэтак жа прывабна і поўнааб’ёмна выглядае і льняны палетак. 2 тысячы гектараў, роўна палова з якіх належыць ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”, а астатнія ў рознай колькасці яшчэ 8 прадпрыемствам раёна, далі ўжо першыя ўсходы. Кукуруза, як вядома, не з ліку ранніх, але, што тычыцца яе зерневага складальніка, на за-планаваных 300 раённых гектарах работы таксама завершаны, дзякуючы ЗАТ “Белпрампрыбор”, якое не стала абмяжоў-вацца планавымі 50 гек-тарамі, а перакрыла названую лічбу ўдвая. Дарэчы, акрамя згаданай гаспадаркі кукурузнае зерне сёлета маюць намер атрымаць СВК “Жарабковічы”, “Ляхавіцкі”, “Тальмінавічы”, ААТ “Ляхавіцкі райаграсервіс”. Асноўны ж кукурузны клін раёна ў межах 4200 гектараў прызначаецца для выкарыстання ў якасці зялёнага корму і закладкі сіласу. І работы тут працягваюцца: на пачатак тыдня пройдзена прыкладна трэць пасяўной дыстанцыі. Завяршылі намаганні “Канюхі”, на фінішы ЛДАК, блізка да таго – “Ляхавіцкі”. У астатніх – горш ці значна горш.
Апошнімі гадамі аграрыі раёна трымалі вельмі важкае становішча ў вобласці па вытворчасці цукровых буракоў. І зараз здаваць пазіцыі не збіраюцца. Сёлетнія 1750 гектараў дзеляць у рознай прапорцыі ААТ “Ляхавіцкі райаграсервіс”, СВК “Ордэна “Знак Пашаны” Кастрычнік”, “Шлях новы” і “Жарабковічы”. У апошніх салодкія пасяўныя аб’ёмы складаюць мала што не тысячу гектараў. Што да тэмпаў выканання, да сённяшняга дня з сяўбой па-вінна быць завершана.
Працягваецца пасадка бульбы, сёлетнія аб’ёмы якой у гаспадарках раёна складуць 510 гектараў. З 12 арганізацый, што пажадалі мець пасадкі другога хлеба, многія ўжо з задачай справіліся, некаторыя працягваюць шчыраванне на бульбяных палетках. У цэлым жа, па стану на мінулы панядзелак, работы выкананы на 400 гектарах.
Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *