Не проста саліст — выдатны вакаліст жыве ў Ляхавічах

Яшчэ ў лютым «ЛВ» расказваў пра тое, што наш зямляк студэнт Баранавіцкага дзяржуніверсітэта Андрэй Цямчык пасля паспяховага выступлення на абласным туры выйшаў у фінал рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні і заслужыў права выступіць у фінале ХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
І вось яшчэ адна прыемная навіна. 16 мая ў Мінску адбыўся заключны этап рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнцкай і студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі». Саліст клуба «Юнацтва» Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа (мастацкі кіраўнік Уладзімір Равінскі) Андрэй Цямчык у фестывальнай намінацыі «саліст-вакаліст эстраднага накірунку» адзначаны дыпломам 1-й ступені.
Ведай нашых!

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *