Выпускны для айбалітаў. У Ляхавіцкім аграрным каледжы выпускная пара

Вясна – хвалюючая пара для выпускнікоў. Для школьнікаў – таму што наперадзе экзамены, цэнтралізаванае тэсціраванне, паступленне ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя наву-чальныя ўстановы. А для студэнтаў і навучэнцаў гэта час прымяніць атрыманыя веды і ўменні, адправіўшыся на першае месца працы.

30 красавіка ў Ляхавіцкім аграрным каледжы сорак адзін выпускнік атрымаў дыплом аб заканчэнні навучальнай установы па спецыяльнасці «ветэрынарная медыцына». Дзевяць навучэнцаў скончылі каледж з адзнакай.

На сваё першае месца працы маладыя спецыялісты адправяцца ў розныя кропкі Беларусі.  У Мінскую вобласць накіравана восем спецыялістаў, у Брэсцкую – трыццаць тры. Трое сёлетніх выпускнікоў ветэрынарна-заатэхнічнага аддзялення ЛАКа засталіся працаваць у Ляхавіцкім раёне: маладыя сілы ўвальюцца ў калектывы ААТ «Шлях новы» і раённай ветэрынарнай станцыі.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота з архіва Ляхавіцкага аграрнага каледжа.